Усяго патроху

Беларуская касметолаг выйграла конкурс у Пецярбургу

Беларускі касметолаг Таццяна Барашкава стала пераможніцай Х Міжнароднага конкурсу па касметалогі і эстэтыцы, які прайшоў у Санкт-Пецярбургу 22–25 лютага.

Як паведаміла супрацоўніца беларускай кампаніі ТАА «Каралева-Бай» Вольга Вітушка, у конкурсе ўдзельнічалі 94 спецыялісты з Расіі, Беларусі, Украіны, Малдовы, Казахстана, Літвы, Латвіі і Фінляндыі. Усе ўдзельнікі былі падзелены на прафесіяналаў з вопытам працы больш за адзін год і маладых спецыялістаў са стажам працы менш як адзін год.

Касметолагі спаборнічалі ў трох намінацыях — «Догляд за скурай твару», «Догляд за целам», «Апаратная касметалогія».

Як сказала Вольга Вітушка, журы конкурсу ацэньвала найперш прафесійныя веды ўдзельнікаў, іх знешні выгляд, запаўненне індывідуальнай карткі кліента, эстэтыку выканання касметычных працэдур.

У паўфінале ўдзельнікі на працягу 50 хвілін праводзілі дыягностыку стану скуры твару выбранай шляхам лёсавання мадэлі, запаўнялі картку кліента, дэманстравалі этапы догляду. У фінале канкурсанты працавалі з ужо загадзя вядомымі мадэлямі.

Таццяна Барашкава выступала ў намінацыі «Прафесіяналы. Догляд за скурай твару», у якой спаборнічалі 24 спецыялісты.
У фінальным выступленні беларуска прадэманстравала працэдуру догляду за скурай твару з прыкметамі фотастарэння, наяўнасцю мімічных маршчын верхняй траціны твару і атаніяй (зніжэннем пругкасці) ніжняй траціны твару і набрала найбольшую колькасць балаў.

Варта адзначыць, што ў пачатку снежня мінулага года Таццяна Барашкава заняла першае месца на першым чэмпіянаце Беларусі па прыкладной эстэтыцы, арганізаваным ТАА «Каралева-Бай». У якасці аднаго з прызаў чэмпіянату касметолаг атрымала запрашэнне на конкурс у Санкт-Пецярбургу.

***

Міжнародны конкурс па касметалогіі і эстэтыцы праводзіцца ў Санкт-Пецярбургу з 2003 года ў межах фестывалю прыгажосці «Неўскія Берагі». Арганізатарамі конкурсу выступаюць Расійская секцыя Міжнароднага камітэта па касметалогіі і эстэтыцы CIDESCO і Грамадскі фонд садзейнічання развіццю касметалогіі, цырульніцкага майстэрства і эстэтыкі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Лёс Ціхана Клюкача да канца не ясны1

Лёс Ціхана Клюкача да канца не ясны

Усе навіны →
Усе навіны

Вэнс: Ніводны з амерыканскіх прэзідэнтаў не зрабіў для Украіны больш, чым Трамп5

Пасля атакі дронаў гарыць нафтаперапрацоўчы завод «Лукойл» у Ніжагародскай вобласці3

Таямніца аршанскіх падзямелляў: школьнік праваліўся пад зямлю і нечакана адкрыў для навукоўцаў падземны лабірынт3

Да ўзроўню 2021 года: Пентагон абвясціў пра скарачэнне брыгад у Еўропе да трох2

Пуцін сустрэўся з Сі на плошчы Цяньаньмэнь6

Чаму мужчыны высыпаюцца, а жанчыны не высыпаюцца за той жа час?1

Што з 23‑гадовым добраахвотнікам і былым палітвязнем Ціханам Клюкачом? Вось што вядома на гэты момант2

Вялікабрытанія дазволіла імпарт дызельнага і авіяцыйнага паліва з расійскай нафты

У Беларусі створаць турыстычны сімвал краіны6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лёс Ціхана Клюкача да канца не ясны1

Лёс Ціхана Клюкача да канца не ясны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць