Грамадства33

Вінаградава вызвалілі

Пратакол адправілі на дапрацоўку.

Пратакол затрымання вярнулі ў міліцыю Маскоўскага раёна Мінску. Ён быццам бы складзены неадпаведным чынам. Амаль трое сутак Павал Вінаградаў адседзеў на Акрэсціна, але разгляд ягонай справы будзе праз некалькі дзён, калі пратакол вернецца з Маскоўскага РУУСа.

Пратакол вярнулі, бо ён быццам бы складзены неадпаведным чынам. Трое сутак Павал Вінаградаў адседзеў дадаткова на Акрэсціна.

У пятніцу, 2 сакавіка, Павел меўся выйсці з Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна, але сваякі і калегі дарэмна чакалі яго пад сценамі. Вінаградаў так і не выйшаў, а пасля 21-й гадзіны жонцы Паўла Святлане патэлефанаваў міліцыянер, які сказаў, што муж затрыманы супрацоўнікамі Маскоўскага РУУС нібыта за праварушэнне і вернуты на Акрэсціна. Выходныя Павел правёў у Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў.

Святлана Вінаградава выказала ў пятніцу меркаванне, што затрыманне было зроблена спецыяльна, каб у мужа з'явілася трэцяе парушэнне, што прывядзе да больш жорсткага рэжыму.

У пятніцу іншы суарганізатар акцыі пратэсту пллюшавых Аляксандр Арцыбашаў атрымаў дадатковыя 7 сутак да адседжаных з 21 лютага 10 сутак.

***

Павел Вінаградаў — былы палітвязень. Ён быў асуджаны за акцыю пратэсту 19 снежня 2010 г. на 4 гады турмы. Вызвалілі яго ў верасні, хоць прашэння аб памілаванні ён не пісаў.

Павел мае дачыненне да арганізацыі трох незвычайных акцый пратэсту, што прайшлі ў Мінску ў лютым: 10 лютага на плошчы Незалежнасці пратэставалі плюшавыя цацкі, 17-га «невядомыя ў масках Лукашэнкі» раздавалі ля Камароўскага рынка сталіцы слоікі «Хрэн вам ад Лукашэнкі», а 20 лютага каля Дома ўрада трое маладых людзей выйшлі з літарамі ШОС.

Вечарам гэтага ж дня, 20 лютага, Вінаградаў знік.
А 17-й хлопец выйшаў з офіса грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду». Пасля гэтага мабільны стаў недаступным. У 18:30 у яго была запланаваная сустрэча ў кавярні «Містраль» на Валадарскага, да якой ён так і не дайшоў. Затое стала вядома, што туды прыходзілі двое ў цывільным і кагосьці шукалі.

Святлана Вінаградава абтэлефанавала вечарам 20 лютага ўсе РУУСы сталіцы, а таксама ізалятар на Акрэсціна,

але паўсюль казалі, што яе мужа нідзе няма.
Яна нават звярнулася ў Цэнтр рэгістрацыі няшчасных выпадкаў. І толькі, а 4-й раніцы Святлане паведамілі, што муж знаходзіцца на Акрэсціна.

21 лютага Павел быў асуджаны судом Маскоўскага раёна на 10 сутак.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей3

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей

Усе навіны →
Усе навіны

83‑гадовы Пол Макартні зноў узначаліў брытанскі хіт-парад. Гэта для яго ўжо 24‑ты раз7

Беларусам дазволяць мець толькі адну невялікую копанку12

У Цюмені загарэўся буйны НПЗ. Ад Украіны датуль 2000 кіламетраў3

Памёр акцёр Энтані Хэд

На паўднёвакарэйскім тэлебачанні пажартавалі пра магчымы шлюб Мікалая Лукашэнкі і дачкі Кім Чэн Ына11

Бясплатны начлег і ШІ замест гіда. Беларуска праехала тры краіны Еўропы за 16 дзён і €9001

100 балаў на цэнтралізаваным экзамене атрымалі 638 выпускнікоў1

Спявак Ap$ent выпусціў новую песню на беларускай мове. І паабяцаў, што такіх будзе больш3

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны46

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей3

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць