Пра гэта яны паспелі паведаміць паплечнікам.
Маладафронтаўцы Уладзь Яроменак і Раман Васільеў затрыманыя ў Савецкім раёне Мінска.
Аб затрыманні юнакі пасьпелі паведаміць паплечнікам, але акалічнасцяў і падрабязнасцяў распавесці не паспелі, піша сайт Маладога Фронту.
Хлопцы не адбылі 3 сутак арышту, якія ім завочна даў Віцебскі судпасля затрымання 21 лютага, у першы дзень працэса Каваленкі.
У
Гэта можа быць звязана з неадбытымі суткамі, лічаць паплечнікі Яроменка і Васільева, аднак можа быць і «прэвентыўнай мерай» сілавых структурай перад Днём Волі 25 Сакавіка.
Каментары