Літаратура22

Віктар Шніп. Балада Міхася Ткачова

БАЛАДА МІХАСЯ ТКАЧОВА

(10.03.194231.10.1992)

Нішто не страчана і не забыта.
Калі ёсць крона, ёсць і карані.
Кальчуга воева кап’ём прабіта,
І холад праз кальчугу ў нашы дні
З варонамі ссівелымі ўлятае.
І ты ў зямлі шукаеш продкаў шчыт.
І шчыт знаходзіш ты, і адступае
Ад нашых дзён, як азіят, нябыт.
І ты штодня вяртаеш славу воям,
Агучваеш імёны на крыжах,
Хоць ты не Бог і не герой… Героем
Табе не стаць, ты іншы выбраў шлях,
І гэты шлях- нібы ўначы маланка,
Як лёт стралы, што ў ворага ляціць.
І Беларусь не плача паланянкай,-
Князёўнай на дзяцей сваіх глядзіць…

29.06.2008

Каментары2

Цяпер чытаюць

Пасля патрыятычнага парыву беларусаў у філармоніі ўдава кампазітара Моўчана забараніла ўсім выконваць «Малітву» Янкі Купалы

Пасля патрыятычнага парыву беларусаў у філармоніі ўдава кампазітара Моўчана забараніла ўсім выконваць «Малітву» Янкі Купалы

Усе навіны →
Усе навіны

Лідарка літоўскіх лібералаў: Пераезд Ціханоўскай у Польшчу — страта для Літвы10

Беларус вядзе канал пра будаўніцтва і рамонт. У яго ўжо больш за мільён падпісчыкаў4

У Мінску на пешаходным пераходзе збілі жанчыну і 12‑гадовую дачку 8

Затрымалі 19‑гадовага пінчука за «рэабілітацыю нацызму»12

Беларусы масава нясуць грошы ў банкі. Чаму так і наколькі выгадна класці рублі на дэпазіты?8

У Венесуэле вызвалены яшчэ каля 80 палітычных зняволеных. Гэтага патрабавалі ЗША1

«Гэта не «надзень швэдар». Гэта холад, ад якога нікуды не схавацца». Як украінцы выжываюць без святла і цяпла ў халодных кватэрах7

Цана на золата ўпершыню перавысіла адзнаку $5 тысяч, працягваючы гістарычны рост

«Жыве!» ці «Жыве вечна!»? Як правільна? Вакол гэтага пытання разгарнулася палкая дыскусія31

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасля патрыятычнага парыву беларусаў у філармоніі ўдава кампазітара Моўчана забараніла ўсім выконваць «Малітву» Янкі Купалы

Пасля патрыятычнага парыву беларусаў у філармоніі ўдава кампазітара Моўчана забараніла ўсім выконваць «Малітву» Янкі Купалы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць