Эканоміка1010

Хто з еўрапейскіх і расійскіх «форбсаў» зарабляе капітал у Беларусі?

Прынамсі 5 еўрапейскіх і 29 расейскіх мільярдэраў маюць бізнэс у нашай краіне.

Сусветных мільярдэраў з Расіі, якія памнажаюць капітал у нас, аказалася амаль у шэсць разоў больш, чым еўрапейцаў.

З прадстаўленых у Forbes чатырох польскіх мільярдэраў бізнэс у Беларусі вядзе адзін — банкір Лешак Чарнецкі. Бізнэсовец займае ў рэйтынгу 960-е месца. Яго стан ацэньваецца ў 1,3 млрд даляраў. Частка гэтых грошай Лешак Чарнецкі некалькі гадоў таму інвеставаў у куплю невялікага «Сомбелбанка».

Польская прысутнасць у спісе мільярдэраў у Беларусі магла быць больш прадстаўнічай, калі б не адмова самага багатага паляка свету Яна Кульчыка (442-е месца, 2,7 млрд даляраў) будаваць разам з «Белэнерга» вугальную электрастанцыю пад Зэльвай.

Нягледзячы на тое, што Германія — адзін з найбуйнейшых інвестараў у беларускую эканоміку, з нямецкіх мільярдэраў Forbes больш-менш прыкметны бізнэс у Беларусі вядзе вытворца лінзаў Гюнтэр Фільман, што наладзіў вытворчасць пад аднайменным брэндам. У рэйтынгу 2012 года ён займае 464-ы радок з капіталам 2,6 млрд даляраў.

А самым багатым мільярдэрам з Еўрасаюза, які мае бізнэс у Беларусі, з’яўляецца цяпер прадстаўнік Чэхіі Пётр Келнэр.

Ён заняў 110-е месца з капіталам 8,2 млрд даляраў. У Беларусі яго бізнэс уключае «Хоўм крэдыт-банк», страхавую кампанію «Генерал», запланаваны вывад на беларускі рынак сеткі крамаў бытавой тэхнікі «Эльдарада», уладальнікам якой нядаўна стаў Келнэр.

Бізнэслвец-вугальшчык Здэнэк Бакала з New World Resources некалькі гадоў таму выкупіў чыгуначны тэрмінал пад Брэстам. У рэйтынгу Forbes ён на 683-м месцы, яго капітал — 1,9 млрд даляраў.

Чэхія ў выніку займае першае месца па колькасці сваіх прадстаўнікоў на беларускай зямлі, якія ўваходзяць у спіс Forbes.

Нарэшце, апошні прадстаўнік у топ Forbes з больш-менш сур’ёзнымі актывамі ў Беларусі — гэта нідэрландка Шарлем дэ Карвалья-Хайнекен, адна з акцыянераў сусветнага піваварнага канцэрна. У рэйтынгу ў яе 120-я пазіцыя з капіталам 7,7 млрд даляраў, а ў Беларусі ва ўласнасці лідара мясцовага рынку кампанія «Бровары Хайнэкен», якая аб’ядноўвае заводы ў Бабруйску і Рэчыцы.

Нашмат больш прадстаўніча ў параўнанні з еўрапейцамі выглядае спіс расійскіх мільярдэраў, якія валодаюць актывамі ў Беларусі. У топ Forbes 29 такіх персон.

Расійскія мільярдэры з рэйтынгу Forbes, якія маюць бізнэс у Беларусі

Алішэр Усманаў (нумар у рэйтынгу Forbes — 28; капітал — $18,1 млрд)

Уладзімір Лісін (нумар у рэйтынгу Forbes — 41; капітал — $15,9 млрд)

Аляксеў Мордашаў (нумар у рэйтынгу Forbes — 45; капітал — $15,3 млрд)

Уладзімір Патанін (нумар у рэйтынгу Forbes — 46; капітал — $14,5 млрд)

Вагіт Алекпераў (нумар у рэйтынгу Forbes — 56; капітал — $13,5 млрд)

Міхаіл Фрыдман (нумар у рэйтынгу Forbes — 57; капітал — $13,4 млрд)

Віктар Вексельберг (нумар у рэйтынгу Forbes — 64; капітал — $12,4 млрд)

Алег Дзерыпаска (нумар у рэйтынгу Forbes — 104; капітал — $8,8 млрд)

Герман Хан (нумар у рэйтынгу Forbes — 105; капітал — $8,5 млрд)

Іскандэр Махмудаў (нумар у рэйтынгу Forbes — 110; капітал — $8,2 млрд)

Міхаіл Гуцарыеў (нумар у рэйтынгу Forbes — 141; капітал — $6,7 млрд)

Аляксеў Кузьмічоў (нумар у рэйтынгу Forbes — 141; капітал — $6,7 млрд)

Леанід Федун (нумар у рэйтынгу Forbes — 146; капітал — $6,5 млрд)

Сулейман Керымаў (нумар у рэйтынгу Forbes — 146; капітал — $6,5 млрд)

Уладзімір Еўтушэнкаў (нумар у рэйтынгу Forbes — 166; капітал — $6,0 млрд)

Віктар Рашнікаў (нумар у рэйтынгу Forbes — 183; капітал — $5,6 млрд)

Філарэт Гальчаў (нумар у рэйтынгу Forbes — 242; капітал — $4,4 млрд)

Пётр Авен (нумар у рэйтынгу Forbes — 248; капітал — $4,3 млрд)

Аляксандр Несіс (нумар у рэйтынгу Forbes — 367; капітал — $3,1 млрд)

Ігар Зюзін (нумар у рэйтынгу Forbes — 367; капітал — $3,1 млрд)

Аляксандр Мамут (нумар у рэйтынгу Forbes — 601; капітал — $2,1 млрд)

Даніл Хачатураў (нумар у рэйтынгу Forbes — 634; капітал — $2,0 млрд)

Аляксей Ананьеў (нумар у рэйтынгу Forbes — 719; капітал — $1,8 млрд)

Дзмітрый Ананьеў (нумар у рэйтынгу Forbes — 719; капітал — $1,8 млрд)

Ігар Макараў (нумар у рэйтынгу Forbes — 854; капітал — $1,5 млрд)

Мікалай Саркісаў (нумар у рэйтынгу Forbes — 1015; капітал — $1,2 млрд)

Сяргей Саркісаў (нумар у рэйтынгу Forbes — 1015; капітал — $1,2 млрд)

Алег Бойка (нумар у рэйтынгу Forbes — 1075; капітал — $1,1 млрд)

Максім Нагаткоў (нумар у рэйтынгу Forbes — 1153; капітал — $1,0 млрд)

Каментары10

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

У Маладзечне пасля татуіроўкі памерла 21‑гадовая дзяўчына 4

У Маладзечне пасля татуіроўкі памерла 21‑гадовая дзяўчына 

Усе навіны →
Усе навіны

Іна Мацыенка знайшлася1

«Турма многіх робіць лепшымі. Ніхто не дакажа мне адваротнае». Палітвязень Гунь адказаў Паўлючэнку40

Вы дакладна здзівіцеся: у Мінск хадзіў аўтобус з сапраўднымі ложкамі для пасажыраў1

Кіроўца збіў у Оршы 85‑гадовую жанчыну і спрабаваў яе адцягнуць з дарогі4

Эпідэміёлаг расказала, колькі насельніцтва хварэе штогод у Беларусі ў сезон захворвальнасці на ВРІ і чаго чакаць ад новага каранавіруса

Названыя першыя нобелеўскія лаўрэаты1

Як Купалаўскі тэатр упрыгожылі да 105‑годдзя ФОТЫ2

Анатоль Кашпіроўскі тэрмінова шпіталізаваны ў Маскве. Ён лічыць, што ўжо нічога не дапаможа7

Пекла ў Расіі: удары па нафтаперапрацоўцы паглыбляюць паліўны крызіс і мяняюць уяўленні Трампа пра перспектывы Украіны21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Маладзечне пасля татуіроўкі памерла 21‑гадовая дзяўчына 4

У Маладзечне пасля татуіроўкі памерла 21‑гадовая дзяўчына 

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць