Грамадства22

Лукашэнка зацвердзіў новую рэдакцыю палажэння аб праходжанні службы ў міліцыі

Аляксандр Лукашэнка 15 сакавіка падпісаў указ № 133 «Аб пытаннях праходжання службы ў органах унутраных спраў Рэспублікі Беларусь».

Дакументам зацверджана новая рэдакцыя палажэння аб праходжанні службы ў органах унутраных спраў Беларусі.

Як паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы, неабходнасць распрацоўкі новай рэдакцыі абумоўлена тым, што за дзесяцігадовы перыяд дзеяння ранейшага палажэння прыняты шэраг заканадаўчых актаў, якія закранаюць пытанні праходжання службы ў органах унутраных спраў, выявіліся недахопы ў прававым рэгуляванні асобных умоў службы і няўзгодненасць некаторых норм.

У новай рэдакцыі палажэння ўдакладнены
парадак прыёму на службу, заключэння кантракта аб службе, атэстацыі супрацоўнікаў, прысваення спецыяльных званняў, прадастаўлення адпачынкаў. Устаноўлена таксама адпаведнасць класных чыноў пракурорскіх работнікаў спецыяльным званням супрацоўнікаў органаў унутраных спраў, вызначаны парадак адлічэння курсантаў, слухачоў, ад’юнктаў і дактарантаў з устаноў адукацыі МУС і кампенсавання імі сродкаў, затрачаных на іх падрыхтоўку.

Нормы палажэння аб парадку звальнення супрацоўнікаў са службы ў запас або адстаўку ўніфікаваны з аналагічнымі нормамі палажэнняў аб парадку праходжання ваеннай службы і службы ў Следчым камітэце, а нормы аб парадку навучання курсантаў і супрацоўнікаў ва ўстановах адукацыі МУС прыведзены ў адпаведнасць з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі.

Дакументам таксама прызнаецца, што страціў сілу ўказ ад 13 лістапада 2001 года № 671 і ўказы, якія ўносілі ў яго змяненні і дапаўненні.

Каментары2

Цяпер чытаюць

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве1

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве

Усе навіны →
Усе навіны

У цэнтры Бабруйска выратавалі зайца, які трапіў у пастку ВІДЭА1

У Беларусі стварылі сэрвіс для самотных людзей ды іх блізкіх4

Калумбійскіх «какаінавых бегемотаў» гатовыя прыняць у Індыі1

У цэнтры Мінска кіроўца «Ламбаргіні» на расійскіх нумарах спрабаваў падрэзаць трамвай. Той аказаўся мацнейшым14

У Аб'яднаным пераходным кабінеце рупяцца пра «візу маладога беларуса». Што гэта такое?13

У «Мінск-Свеце» вароны звілі гняздо проста на вежавым кране і цяпер патрабуюць ад кранаўшчыка «хабар»3

У прэстыжным раёне Лондана з'явілася новая скульптура Бэнксі1

Мама Ксюшы Маісеенкі, якой збіралі грошы на лячэнне ад СМА, запісала відэазварот з просьбай дапамагчы ёй вярнуць дзяцей3

У Магілёве падчас руху загарэўся новы тралейбус1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве1

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць