Грамадства44

Рашэнне па Саннікаву зацягваецца, бо «правяраюць, ці сапраўды ён пісаў прашэнне»

Зноў зліў на Тут.баі.

Доўгі разгляд прашэння аб памілаванні экс-кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава можна растлумачыць неабходнасцю праверкі заяў, якія гучалі ў СМІ, аб тым, што нібыта прашэнне аб памілаванні было напісана палітыкам пад уздзеяннем катаванняў.
Аб гэтым паведаміла парталу Tut.by крыніца, блізкая да кіраўніцтва краіны.

«Для прыняцця рашэння неабходна дакладна пераканацца, што Саннікаў сапраўды напісаў прашэнне па ўласнай волі», — адзначыў ён.

Як паведамлялася раней, у пачатку сакавіка прайшло пасяджэнне камісіі па пытаннях памілавання пры прэзідэнце, на якім было разгледжана прашэнне аднаго з асуджаных за ўчыненне тэракта ў мінскім метро Уладзіслава Кавалёва. Вечарам 14 сакавіка па тэлеканале «Беларусь 1» было аб`яўлена, што Аляксандр Лукашэнка адмовіўся памілаваць Уладзіслава Кавалёва і Дзмітрыя Канавалава, хаця апошні не звяртаўся з такім прашэннем.

Пры гэтым дагэтуль нічога не паведамляецца пра лёс прашэнняў аб памілаванні Андрэя Саннікава і яго даверанай асобы Дзмітрыя Бандарэнкі.

Андрэй Саннікаў быў прыгавораны да пяці гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму па абвінавачанні ў арганізацыі масавых беспарадкаў 19 снежня 2010 года. У канцы студзеня стала вядома, што ён напісаў прашэнне аб памілаванні. Паводле слоў жонкі палітыка Ірыны Халіп, яно было напісана яшчэ 20 лістапада 2011 года пад уздзеяннем катаванняў. Аднак у МУС сцвярджаюць, што Саннікаў напісаў прашэнне 23 снежня і 23 студзеня яно было перададзена ў аддзел па пытаннях грамадзянства і памілавання Адміністрацыі прэзідэнта.

Дзмітрый Бандарэнка быў асуджаны на два гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Адразу пасля арышту ў снежні 2010 года ў яго абвастрыліся хранічныя захворванні, у ліпені яму зрабілі аперацыю на пазваночніку ў 5-й клінічнай бальніцы Мінска. У канцы студзеня гэтага года Бандарэнку ўзмацнілі жорсткасць умоў утрымання ў калоніі, нягледзячы на цяжкі стан здароўя. Асуджанаму, у прыватнасці, забаранілі карыстацца мыліцай, на якую ён абапіраўся пры хадзьбе, насіць мяккі абутак, які яму перадала жонка, абавязалі выходзіць на працу, на паверку на пляц, хадзіць у страі. Пасля таго як 1 лютага Бандарэнка падаў прашэнне аб памілаванні на імя Лукашэнкі, яму дазволілі карыстацца мыліцай.

Каментары4

У Італіі адкрылі зімовыя Алімпійскія гульні ФОТЫ2

У Італіі адкрылі зімовыя Алімпійскія гульні ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

У Маскве расстралялі намесніка кіраўніка ГРУ10

Самая халодная ноч сёння была ў Мсціславе, але ўсяго мінус 11,8°С

«Звяжыцеся з намі»: Пракоп'еў напісаў калонку для «НН», у якой абгрунтоўвае знаходжанне Ціханоўскага ў Штатах і просіць грошай101

Выйшаў трэйлер серыяла Гая Рычы пра маладога Шэрлака Холмса2

Цэгла на плітах, «маржы» і танцы нязломнасці. Як людзі ў Кіеве выжываюць, калі ў кватэры 0 градусаў3

Кіроўцу аўтобуса з Магілёва адправілі за краты за лайкі ў «Аднакласніках»1

Ягор Шаранговіч страціў некалькі зубоў у матчы з «Эдмантанам»2

Сёння ў Амане адбудуцца перамовы ЗША і Ірана. Ці дапамогуць яны прадухіліць вайну?

Сёння пачынаюцца Зімовыя Алімпійскія гульні

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Італіі адкрылі зімовыя Алімпійскія гульні ФОТЫ2

У Італіі адкрылі зімовыя Алімпійскія гульні ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць