Грамадства11

Шушкевіча ўганаравалі медалём Свабоды

«Мая сям’я страціла 30 чалавек у рэпрэсіях», — расказаў Шушкевіч.

Былы кіраўнік Беларусі Станіслаў Шушкевіч атрымаў Мэдаль свабоды ад Фонду ахвяраў камунізму. Учора ён наведаў Мэмарыял ахвярам камунізму ў Вашынгтоне. Вось што сказаў Станіслаў Шушкевіч каля мэмарыялу: «Маёй ангельскай мовы хапае, каб прачытаць надпіс на помніку. Я прачытаў і пра 100 мільёнаў ахвяраў, і кожны разумее гэта па-свойму, а я разумею гэта з пазыцыі маёй краіны, Беларусі. З гэтых 100 мільёнаў у мяне найбольшы боль за тых 30 людзей, маіх родных, якіх я страціў. У маёй маці было 11 братоў і сёстраў, у майго бацькі было 10 братоў і сёстраў. Вялікія сем'і былі, пасьля рэпрэсій засталося 3 сястры ў маці і сястра і брат у бацькі. Усе астатнія загінулі. Мой бацька выжыў, але ён быў 20 гадоў у Сібіры. Толькі дзякуючы сваёй мужнасьці ён выжыў. ​​Вуліца, на якой я жыў у Менску, гэта была вуліца з маленькімі дамамі, і там не было дому, дзе не было б рэпрэсаваных. І я паглядзеў на гэты помнік і падумаў, што мы павінны дажыць да таго часу, я хачу дажыць да таго часу, калі ў маёй Беларусі, у маім Менску будзе помнік ахвярам з абодвух бакоў – з боку фашызму і з боку камунізму, усіх пачварных дыктатарскіх рэжымаў».

Станіслаў Шушкевіч патлумачыў, як ён здолеў выехаць за мяжу пасьля таго, як яму адмовілі ў выезьдзе: «Я вярнуўся ў Менск, і мне сябра кажа: «Чаго ты плачаш? Я еду ў Латвію і я цябе завязу. Мы паехалі праз Расею ў Латвію, і на расейска-латвійскай мяжы ніхто не зьдзівіўся майму пашпарту зь пячаткай пра забарону на выезд. І так я апынуўся на тэрыторыі Латвіі, і адтуль ва ўсе краіны ЭЗ я магу езьдзіць».

Каментары1

Цяпер чытаюць

Мужчына, якога пяты дзень шукаюць пад Полацкам, — вядомы мінскі доктар

Мужчына, якога пяты дзень шукаюць пад Полацкам, — вядомы мінскі доктар

Усе навіны →
Усе навіны

Глядзіце, як змялеў Мухавец пасля веснавой сушы на Берасцейшчыне ФОТЫ4

Пад Полацкам мужчына чатыры дні таму пайшоў на падводную рыбалку і знік

Mark Formelle прадэманстраваў будучыя калекцыі і зноў трапіў у скандал2

Нацыянальная бібліятэка прадставіла новы мерч з Купалам і Коласам4

Перапынкі «для гідратацыі» на чэмпіянаце свету раздражняюць не толькі вас5

Беларусы ў Threads дапамагалі «Сяргею» з пераломам нагі. Але аказалася, што гэта ашуканец2

У Еўропе прынялі пазачарговы пакет санкцый супраць Расіі1

Нямецкі генерал расказаў, куды НАТА будзе найперш біць па Расіі ў выпадку канфлікту10

Расійскі стратэгічны бамбардзіроўшчык коштам 200 мільёнаў даляраў разбіўся ў Іркуцкай вобласці10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мужчына, якога пяты дзень шукаюць пад Полацкам, — вядомы мінскі доктар

Мужчына, якога пяты дзень шукаюць пад Полацкам, — вядомы мінскі доктар

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць