Спорт7878

Домрачава: Я абараняю колеры чырвона-зялёнага сцяга + фота

Праблемы з патронамі для зборнай усё яшчэ не вырашыліся.

Пасля доўгага і ўдалага сезона біятланістка Дар’я Домрачава вярнулася ў Беларусь. За яе плячыма два медалі першынства света, другое месца ў агульным заліку Кубка света, а таксама два малых «Крыштальных глобусы» за перамогі ў мас-старце і пагоні.

Прэс-канферэнцыю яна праводзіла на пятым паверсе Міністэрства спорту і турызму.

Мініятурная Дар’я ззяла ва ўсмешцы. У руках яна несла абодва «глобусы». Белая блузка і пальчаткі, чорная спадніца, завушніцы з каменьчыкам. Стомы пасля доўгага сезона не адчуваецца, хаця яна, вядома, ёсць. Потым спартсменка прызнаецца, што марыць аб адпачынку.

Гаварыць самой Дар’і не надта хочацца. Пару фразаў: «Дзякуй за падтрымку». І прапануе задаваць пытанні.

Немка Магдалена Нойнер у гэтым сезоне ўсё ж апярэдзіла Дар’ю ў агульным заліку. «Ніякі чарвячок не точыць. Наперадзе яшчэ сезон. Прагрэс заўважны».

І ўсё ж, чаму Нойнер засталася непераможанай, у чым плюсы Лены. Дар’я доўга думае над пытаннем. «З Нойнер прыемна супернічаць і змагацца. Дзе яна выйграла гэтыя 28 пунктаў трэба глядзець».

Калі ўжо сканчваць тэму суперніцы, то сёлета Нойнер развіталася з біятлонам. «Кавы з ёй так і не выпілі. Але Лена паабяцала, што будзе ў наступным сезоне наведваць гонкі. Будзе без нас сумаваць, як і мы без яе».

«Шалёнай радасці, што яна сыходзіць у мяне няма. Думаю, наша змаганне прыносіла шмат задавальненне балельшчыкам», — кажа Домрачава.

Другое пытанне, якое хвалявала многіх, што будзе ў наступным сезоне з патронамі для спартсменаў, што трапілі пад эмбарга Еўрасаюза. Нямецкае прадстаўніцтва фінскай кампаніі Lapua не атрымала дазволу выканаць замову.

Сама спартсменка адказваць на гэта не адважылася, пераадрасаўшы трэнеру Адрыяну Цыбульскаму.

«Сітуацыя няпроста. Шмат праблем нам даставіла. Яна яшчэ не вырашаная, але спадзяюся хутка вырашыцца. Не магу пакуль сказаць, якія гэта будуць патроны, расійскія ці нейкія яшчэ».

Сёння гонар беларускага спорта — гэта ў першую чаргу Домрачава і тэністка Азаранка. Не абышлося без пытання, ці знаёмыя яны.

«Большую частку года мы праводзім на экранах тэлевізараў, — аджартавалася Даша. — З Вікай мы бачыліся толькі аднойчы, на балі прэзідэнта. Яна прыемная дзяўчына. Балеем за яе, ганарымся».

Трэнер расійскай зборнай немец Вольфганг Піхлер у ходзе сезона абвінаваціў Домрачаву ў прымяненні допінга. «Крыўды няма на Піхлера. Такія словы выклікаюць шкадобу. Вядома, што ў Піхлера ёсць праблемы ў працы. Пасля падобнай заявы я хацела паглядзець яму ў твар, але ён сказаў, што гэта памылкі прэсы».

Адказ на пытанне «НН», што адчувае Дар’я, калі бачыць на трыбунах бел-чырвона-белы сцяг, быў для спартсменкі цяжкім. Зноў завісла паўза.

«Заўсёды прыемна адчуваць падтрымку. Я абараняю колеры чырвона-зялёнага сцяга, ён уздымаецца ў гонар маіх перамог. Мне здаецца, што спорт павінен заставацца па-за палітыкай. Думаю, людзі атрымліваюць задавальненне ад выступленняў незалежна ад іх палітычных поглядаў».

«Я не адчуваю зменаў у стаўленні да мяне, — кажа Даша пра рэакцыі на яе поспехі з боку біятлоннай тусоўкі. — Я бачу, што многія спецыялісты ставяць маю лыжную тэхніку ў прыклад».

Напрыканцы Домрачава прызналася, што марыць паспрабаваць сябе ў лыжных гонках. Прыклад Торы Бергер для яе з’яўляецца натхняльным. Але наўрад тут гаворка пра пераход у лыжы. Хутчэй, узяць удзел у некалькіх гонках.

Калі ўжо пытанні скончыліся слова папрасіў сталы мужчына, які прызнаўся Дар’і ў каханні. Казаў, што моліцца за яе поспехі, а трэнерам параіў падсцілаць кілімчыкі на фінішах, каб біятланістка не падала ў снег. 

Каментары78

Цяпер чытаюць

Бяспалаў намаляваў людзей са сцягамі ў цэнтры Мінска і адправіў фота ў міліцыю. З’ехаліся тры машыны з мігалкамі59

Бяспалаў намаляваў людзей са сцягамі ў цэнтры Мінска і адправіў фота ў міліцыю. З’ехаліся тры машыны з мігалкамі

Усе навіны →
Усе навіны

У Мастоўскім раёне ў аднаго гаспадара пчолы не перажылі зіму, то ён пайшоў красці чужых

Адна з афрыканскіх краін ірвецца дапамагчы Ізраілю ў Іране14

«Сітуацыя можа быць горшай, чым пандэмія каранавіруса». Прэзідэнт Фінляндыі папярэдзіў пра рызыку глабальнага крызісу16

У Грэнландыю і на Фарэры цяпер будзе трапіць прасцей

У Магілёве пабудуюць другі лядовы палац. Пры ім будзе і першы ў горадзе аквапарк5

Пасля падаражання праезду маршрутка ў аэрапорт Мінск каштуе ў два разы танней, чым аўтобус. Як такое атрымалася?1

Цэны на паліва павышаюцца на 4 капейкі, а праз тыдзень яшчэ на тры3

Наўседа: Дыялог з Мінскам магчымы, толькі калі Беларусь праявіць суседскую добрую волю7

УСУ атакавалі дронамі авіяцыйны завод у Смаленску падчас візіту Мядзведзева9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бяспалаў намаляваў людзей са сцягамі ў цэнтры Мінска і адправіў фота ў міліцыю. З’ехаліся тры машыны з мігалкамі59

Бяспалаў намаляваў людзей са сцягамі ў цэнтры Мінска і адправіў фота ў міліцыю. З’ехаліся тры машыны з мігалкамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць