Свет

Мільярдныя інвэстыцыі ў аўтамабілебудаваньне ў Польшчы й Славаччыне

Цэлых 6 млрд даляраў у найбліжэйшыя пяць год інвэстуюць аўтамабільныя канцэрны ў Польшчы і іншых дзяржавах Цэнтральнай Эўропы, — прагназуе дарадчая фірма «PriceWaterhouseCoopers».

Цэлых 6 млрд даляраў у найбліжэйшыя пяць год інвэстуюць аўтамабільныя канцэрны ў Польшчы і іншых дзяржавах Цэнтральнай Эўропы, — прагназуе дарадчая фірма «PriceWaterhouseCoopers».

Гэта вялікі шанец для прафэсійных кадраў — працоўных рук ужо цяпер не хапае на новых заводах у Славаччыне.

Галіна аўтамабілебудаваньня ў Цэнтральнай Эўропе квітнее. На працягу 15 гадоў да 2006 г. сусьветныя аўтамабільныя канцэрны ўжо інвэставалі ў вытворчасьць аўтамабіляў 20 млрд даляраў, — ацэньвае «PriceWaterhouseCoopers» (PWC) у сваім новым дакладзе на тэму аўтамабільнай вытворчасьці ў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропе. Дзякуючы гэтаму ўдзел гэтых дзяржаваў у глябальным аўтамабілебудаваньні ўзрос да 6,8%. У найбліжэйшыя гады захаваецца тэндэнцыя пераводу аўтамабільнай вытворчасьці з Захаду ў Цэнтральную Эўропу. «Peugeot» закрыў завод у Вялікабрытаніі і перанёс зборку аўтамабіляў у Славаччыну. Новая вэрсія гарадзкой машыны «Ka» ўжо ня будзе болей вырабляцца на заводзе «Ford» у Гішпаніі. Амэрыканскі канцэрн даручыць вытворчасьць заводам «Fiat» у польскіх Тыхах. На думку «PWC», у найбліжэйшыя пяць гадоў аўтамабільныя канцэрны інвэстуюць у вытворчасьць аўтамабіляў у Цэнтральнай Эўропе чарговыя 3 млрд даляраў і яшчэ столькі ж выдаткуюць іх каапэранты. Дзякуючы гэтаму ўдзел дзяржаваў Цэнтральнай Эўропы ў глябальным аўтамабілебудаваньні падскочыць да 8%.

Канцэрны вымушаныя пераносіць вытворчасьць з прычыны ўсё вышэйшых коштаў. У 15 дзяржавах старога Эўразьвязу з 1997 г. да першай паловы 2005 г. інфляцыя склала ў сярэднім 16%, у той час як цана новай машыны ўзрасла толькі на 4%. Заўзятае спаборніцтва не дазваляе канцэрнам падымаць кошты на новыя аўтамабілі, у той час як выдаткі растуць шалёнымі тэмпамі. У мінулым годзе, напрыклад, цана тоны сталі для вытворчасьці аўтамабільных кузаваў падскочыла з 385—405 да 480—495 эўра.

Больш высокія выдаткі на матэрыялы можна кампэнсаваць, пераносячы вытворчасьць у дзяржавы, дзе заробкі ніжэйшыя, чым на Захадзе. Паводле «Фэдэрацыі Эўрапейскіх Працадаўцаў», заробкі ў Цэнтральнай Эўропе складаюць з 16 да 34% заробкаў працаўнікоў у Нямеччыне. Ужо нават Гішпанія не прываблівае нізкімі заробкамі — былы дырэктар «VW» Бэрнд Пішэтсрыдэр казаў нядаўна, што заробкі на «Škodа» — чэскай фірме «VW» — у два разы ніжэйшыя, чым на «Seat», гішпанскай фірме нямецкага канцэрну.

Аднак найбольшай перашкодай для разьвіцьця аўтамабільнай вытворчасьці ў Цэнтральнай Эўропе можа быць недахоп кваліфікаваных працаўнікоў. Вялікая колькасьць спэцыялістаў зьяжджае на Захад, спакусіўшыся на лепшыя заробкі. Але таксама нестае людзей і на простую працу. Гэта адчуваюць канцэрны, што разглядалі магчымасьць капіталаўкладаньняў у Польшчы, аднак пасьля выбралі Славаччыну. «Пад славацкім заводам карэйскага канцэрну «Kia» я бачыў 20 аўтобусаў, якія прывозяць людзей з гарадоў, аддаленых на 100 км», — распавядаў нам уражаны мэнэджар аднаго з польскіх аўтамабільных заводаў. Паводле агенцыі «Reuters», у славацкія заводы «VW» фабрычныя аўтобусы таксама кожны дзень прывозяць працаўнікоў, якія жывуць на адлегласьці больш за 100 км. Паміж інвэстарамі ў Славаччыне ўжо пачынаецца заробкавае спаборніцтва. У Польшчы — як мы пачулі ад прадстаўнікоў заводаў «General Motors», «Fiat» i «FSO» — яшчэ няма праблемы дэфіцыту працаўнікоў. Аднак затое праблемай ёсьць усё большы націск на падвышэньне.

Каментары

Цяпер чытаюць

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?20

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?

Усе навіны →
Усе навіны

Калі ў 1979‑м «Каласы пад сярпом тваім» выйшлі па-руску накладам 100 тысяч асобнікаў, імі гандлявалі мінскія таксісты. Настолькі папулярны быў Караткевіч1

Былы вядучы АНТ схадзіў у масоўку польскага «Хто хоча стаць мільянерам» і распавёў пра ганарар3

Бясстрашнасць і адвага. Гэтыя людзі ловяць рыбу на лёдзе ў +142

ЗША атакавалі востраў Харк у Персідскім заліве. Праз яго праходзіць 90% іранскага экспарту нафты6

«Пілі каву — і раптам вайна»: як беларуска спрабуе пакінуць Ізраіль4

Хакейнага заўзятара і кіроўцу асудзілі за палітыку. Падобна, што па справе Гаюна2

Бюджэт сярэдняй мінскай сям’і складае 3 436 рублёў на месяц

ЗША паабяцалі да $10 млн узнагароды за інфармацыю пра лідараў Ірана

Самая дарагая гітара ў свеце. «Чорны Stratocaster» Дэвіда Гілмара з Pink Floyd прададзены за $14,6 млн3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?20

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць