Грамадства2222

«Затрыманы» Паша Белы з’явіўся на хакейнай пляцоўцы

І нават закінуў тры шайбы. «Беларускі партызан» сцвярджае, што бізнэсоўца выпусцілі на свабоду, не знайшоўшы складу злачынства.

«Беларускі партызан» са спасылкай на свае крыніцы ў сілавых структурах напісаў 28 сакавіка пра тое, што прама ў офісе быў арыштаваны вядомы бізнэсмэн-хакеіст Павел Белы. Ён кантраляваў гандлёвы цэнтр «Імпульс» побач з Камароўскім рынкам, а таксама будаваў жылыя комплексы.

Справа была заведзена КДБ, сцвярджае інтэрнэт-рэсурс,

Белы абвінавачваўся ў тым, што вывеў за мяжу $6 мільёнаў.

Аднак у суботу, 31 сакавіка, у паўфінальных матчах каманда Аляксандра Лукашэнкі павінна была прыняць каманду Брэсцкай вобласці. Нечакана на лёдзе з’явіўся і Павел Белы. Ён закінуў тры шайбы — і ўсе з перадач кіраўніка дзяржавы. Каманда прэзідэнта, як належыць, выйграла 11:4.

Як піша «Партызан»,

праз 3 сутак пасля затрымання Белага адпусцілі на свабоду, не знайшоўшы складу злачынства.

Звярнула ўвагу, што на нарадзе па пытаннях прыватызацыі Лукашэнка заклікаў не дэманізаваць багатых і заявіў, што багацце — не загана. Пры ўмове, што багатыя сплачваюць падаткі.

У Следчым камітэце крымінальная справа ў дачыненні да Паўла Белага не распачыналася, паведаміў БелаПАН начальнік аддзела інфармацыі і сувязі з грамадскасцю СК Павел Траулька. У КДБ Беларусі гэтыя звесткі не каментуюць.

«Бізнесмен быў арыштаваны ў Мінску сярод белага дня ў сваім офісе супрацоўнікамі КДБ пры падтрымцы байцоў атрада «Альфа», — пісаў «Беларускі партызан», — некаторы час таму Павел Белы пасварыўся з сынам прэзідэнта Віктарам, паміж імі нібыта адбылася бойка. Пасля гэтага праверкай дзейнасці бізнесмена заняўся КДБ».

Ён атрымліваў выдатныя месцы ў горадзе пад будаўніцтва дзякуючы сваёй блізкасці да прэзідэнта», — пісаў «Беларускі партызан».

Каментары22

Цяпер чытаюць

У Калінкавічах у каналізацыі загінулі трое работнікаў «Водаканала»

У Калінкавічах у каналізацыі загінулі трое работнікаў «Водаканала»

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка запрасіў кіраўніка Лаоса ў Беларусь. Той прапанаваў разам здабываць золата2

«Прывет, дарагая, гэта Аляксей Хлястоў». Нехта стварыў фэйкавы акаўнт спевака

Архітэктара Шабунеўскага рэпрэсавалі за «злачыннае будаўніцтва моста» цераз Сож. Там і цяпер праблемы з пераправай

«Каб увесь свет гаварыў па-руску, вывучайце аўтамат Калашнікава». У Расіі ўдзельнік вайны даў наказ школьнікамі 1 верасня21

Праз 30 гадоў суд назваў вінаватага ў забойстве Тупака Шакура — аднаго з самых уплывовых рэпераў у гісторыі1

Расія масіравана атакавала Украіну: 12 загінулых, сярод іх грамадзянін Індыі

Латвія з 1 верасня забараніла адусюль увоз беларускіх кніг, адзення і цацак8

Памёр грэка-каталіцкі святар Ігар Кандрацьеў. Падчас пратэстаў у Брэсце ён патрабаваў ад уладаў выпусціць вязняў2

Цім Кук развітаўся з пасадай генеральнага дырэктара Apple пасля 15 гадоў кіраўніцтва

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Калінкавічах у каналізацыі загінулі трое работнікаў «Водаканала»

У Калінкавічах у каналізацыі загінулі трое работнікаў «Водаканала»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць