Культура11

Музыка памежжа Беларусі і Літвы

У Браславе адкрылася выстава, прысвечаная традыцыйнай музыцы канца ХІХ — пач. ХХ ст.

У Музеі традыцыйнай культуры Браслава адбылося адкрыццё фотавыставы «Музыканты Селонскага краю», на якой былі прадстаўлены фотавыявы музыкаў Літвы канца ХІХ — пач. ХХ ст., а таксама музычныя інструменты з фондаў Браслаўскага музейнага аб’яднання.

На выставу завіталі шматлікія госці, у тым ліку і ўдзельнікі Міжнароднага этнамузычнага летніка, які праходзіць у Браславе.

Спачатку выступіў фальклорны ансамбль «Паазер’е», створаны выкладчыкамі Пастаўскай дзіцячай музычнай школы пад кіраўніцтвам Анатоля Собаля. Парадавалі слухачоў мелодыямі, выкананымі на беларускіх традыцыйных інструментах: скрыпцы, цымбалах, гармоніку і барабане. Гучалі вальсы «Сустрэча», «Літоўскі вальс», «Гармошачка». Прысутныя пачулі «Груздаўскую кадрыль», запісаную ў мястэчку Груздава, што на Пастаўшчыне, якая даўней славілася сваім аркестрам з 40 музыкаў!

Выступіў з прамовай адзін з аўтараў выставы Гінтарас Андрыяўскас, які расказаў пра роднаснае падабенства беларускіх і літоўскіх музычных інструментаў, пракаментаваў некаторыя фотапрацы.

Цікава, што сярод фотаздымкаў можна было знайсці копіі старонак з каталога музычных інструментаў, які быў выдадзены ў 1904 годзе у Санкт-Пецярбургу.

Далей імправізавалі удзельнікі этнамузычнага летніка, якія гралі на скрыпцы, мандаліне, дудзе, гармоніку. Сярод выканаўцаў была Каця Радзівілава — таленавітая выканаўца беларускіх традыцыйных і старажытных мелодый.

У канцы імпрэзы госці пачулі аповед загадчыцы музея Элеаноры Зінкевіч пра калекцыю музычных інструментаў, якая збіраецца з пач. 90-х гадоў і неаднойчы экспанавалася на выставах у Браславе і іншых гарадах краіны.

Каментары1

Цяпер чытаюць

«Сямейка са Смаленска. Крычалі, што ім трэба ехаць». П'яны пасажыр пабіўся з ахоўнікамі мінскага метро15

«Сямейка са Смаленска. Крычалі, што ім трэба ехаць». П'яны пасажыр пабіўся з ахоўнікамі мінскага метро

Усе навіны →
Усе навіны

«Яго ўласныя дзеці адпраўляліся ў ГДР». Сузаснавальніца фонду «Дзецям Чарнобыля» пра тое, чаму яго не любіў Лукашэнка6

«Ужо ў СІЗА». За жахлівы падзеж цялят на Гомельшчыне арыштавалі кіраўніка гаспадаркі4

66‑гадовай мінчанцы прысудзілі тэрмін у калоніі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»4

«Вышэйшае кіраўніцтва Беларусі ў гісторыі з Чарнобылем выявіла вышэйшы пілатаж халуйства»11

Пастаўскі малочны завод патлумачыў, чаму піша ганебную «Белоруссию» на сваіх пачках59

Ціханоўская ў гадавіну Чарнобыля: Расійская ядзерная зброя робіць беларусаў закладнікамі імперскіх амбіцый Расіі11

Чацвёрты від змей можа з'явіцца ў Беларусі праз змяненне клімату5

Беларусь накрылі снег і штармавы вецер ФОТА, ВІДЭА2

У заўзятаркі на трыбуне спынілася сэрца падчас матча «Баранавічаў» і «Дынама-Мінск»1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Сямейка са Смаленска. Крычалі, што ім трэба ехаць». П'яны пасажыр пабіўся з ахоўнікамі мінскага метро15

«Сямейка са Смаленска. Крычалі, што ім трэба ехаць». П'яны пасажыр пабіўся з ахоўнікамі мінскага метро

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць