Грамадства33

«Малады фронт» патрабуе ад дэпутатаў ініцыяваць галасаванне наконт мараторыя на смяротную кару

Актывісты зарэгістраванай у Чэхіі міжнароднай грамадскай арганізацыі «Малады фронт» патрабуюць ад дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі ініцыяваць у парламенце галасаванне па пытанні ўвядзення мараторыя на смяротную кару.

Як паведаміў прэс-сакратар арганізацыі Юліян Місюкевіч, адпаведныя звароты адпраўлены кожнаму са 110 дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў па пошце вечарам 3 красавіка. Прадстаўнікі маладзёжнай арганізацыі хочуць пачуць персанальныя адказы ад народных абраннікаў наконт гэтага і абяцаюць не толькі апублікаваць іх, але і данесці інфармацыю да выбаршчыкаў.

«Беларусь — апошняя краіна кантынента, дзе дагэтуль існуе практыка вынясення смяротных прыгавораў. На нашу думку, сам факт забойства чалавека дзяржавай даўно не адпавядае паняццю „цывілізаванае грамадства“ і супярэчыць хрысціянскім традыцыям нашай краіны», — сказана ў звароце.

«Малады фронт» звяртае ўвагу парламентарыяў на верагоднасць судовай памылкі і відавочную немагчымасць выправіць яе ў сітуацыі, калі «прыгаворы выконваюцца ў кароткія тэрміны, без належных і дадатковых праверак, міжнародных экспертыз».
«Нас абурае і тое, што сваякам забітых не паведамляецца дата смерці і месца пахавання, не выдаюцца целы», — сказана ў звароце.

Яго аўтары не лічаць пераканаўчымі спасылкі чыноўнікаў на рэферэндум 1996 года, падчас якога большасць насельніцтва ўхваліла прымяненне смяротнай кары ў Беларусі.

«Прайшло пятнаццаць гадоў з часу, калі грамадзяне краіны выказаліся за існаванне смяротнай кары. Магчыма, тады многія звязвалі існаванне гэтай меры з хуткай перамогай злачыннасці. Зараз сітуацыя змянілася, змяніліся людзі. Па тэлебачанні кажуць, што і злачыннасць даўно перамаглі. Большая частка актыўных беларусаў, каталіцкі касцёл і праваслаўная царква сёння выступаюць супраць смяротнай кары. Да таго ж статыстыка сведчыць, што такі від пакарання не садзейнічае змяншэнню колькасці цяжкіх злачынстваў», — зазначаецца ў лісце.

«Мы хацелі б пачуць абгрунтаваны адказ: чаму вы гатовыя або не гатовыя ўзняць гэта пытанне ў Палаце прадстаўнікоў. Вядома, усе адказы будуць апублікаваныя ў інтэрнэце, і мы пастараемся данесці гэту інфармацыю да вашых выбаршчыкаў», — паведамляе «Малады фронт».

Каментары3

Цяпер чытаюць

Бабарыка: Не могуць здымацца санкцыі з прадпрыемстваў і людзей, задзейнічаных у вайне. Выпусціце палітвязняў цаной забойства ўкраінцаў?2

Бабарыка: Не могуць здымацца санкцыі з прадпрыемстваў і людзей, задзейнічаных у вайне. Выпусціце палітвязняў цаной забойства ўкраінцаў?

Усе навіны →
Усе навіны

18‑гадовы беларускі галкіпер у Канадзе ўчыніў бойку з візаві суперніка3

У Латвіі наракаюць, што Мінск захапіў іх радыёчастату — цяпер там круцяць прапаганду24

Суд пастанавіў вярнуць маці дзяцей, якія былі вывезеныя бацькам у Луганск

У Мінскім заапарку прачнулася пара мядзведзяў і вядуць актыўнае жыццё

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?21

Мужчына прачнуўся з сіняй скурай і тэрмінова паляцеў у бальніцу10

Мінскія тралейбусы павінны перастаць біцца токам1

Калі ў 1979‑м «Каласы пад сярпом тваім» выйшлі па-руску накладам 100 тысяч асобнікаў, імі гандлявалі мінскія таксісты. Настолькі папулярны быў Караткевіч1

Былы вядучы АНТ схадзіў у масоўку польскага «Хто хоча стаць мільянерам» і распавёў пра ганарар3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бабарыка: Не могуць здымацца санкцыі з прадпрыемстваў і людзей, задзейнічаных у вайне. Выпусціце палітвязняў цаной забойства ўкраінцаў?2

Бабарыка: Не могуць здымацца санкцыі з прадпрыемстваў і людзей, задзейнічаных у вайне. Выпусціце палітвязняў цаной забойства ўкраінцаў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць