Свет66

Пахваліў «дэмакратычнасць» беларускіх выбараў і атрымаў кантракт на 267 мільёнаў еўра

Аўстрыйскія СМІ называюць былога віцэ-канцлера Горбаха «лабістам Лукашэнкі» ў Еўропе.

Аўстрыйскі інфармацыйны часопіс NEWS зьмясьціў у сваёй інтэрнэт-вэрсіі інтэрвію экс-віцэ-канцлера Губэрта Горбаха, якое ён даў адразу пасьля прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі ў 2010 годзе. Горбаха запрасіў у Менск кіраўнік беларускага МЗС Сяргей Мартынаў — у якасьці назіральніка за выбарамі і проста «ганаровай асобы». Заявы Горбаха, які, на зьдзіўленьне большасьці замежных назіральнікаў, сьцьвердзіў, што беларускія выбары прайшлі ў адпаведнасьці з заходнімі дэмакратычнымі стандартамі, уразілі шмат каго ня толькі ў Аўстрыі, але і ў іншых краінах ЭЗ. Як піша NEWS, сёньня гэтыя дзіўныя заявы знайшлі сваё тлумачэньне.

Аўстрыйскае выданьне апублікавала некаторыя бухгальтарскія дакумэнты кансалтынгавай фірмы, якая належыць экс-віцэ-канцлеру Губэрту Горбаху. Так, ад верасьня 2007 году Горбах, сярод іншага, меў кантракт з фірмай Kapsch TrafficCom, якая плаціла яму як кансультанту 3 тысячы эўра ў месяц.

Як стала вядома аўстрыйскім журналістам, сёлета ў канцы лютага Kapsch TrafficCom атрымала ад беларускага ўраду 267 мільёнаў эўра на стварэньне беларускай нацыянальнай электроннай сыстэмы, каб спаганяць плату за праезд па дарогах Беларусі.

NEWS апублікавала таксама і іншыя дакумэнты, якія сьведчаць пра прадпрымальніцкія кантакты Горбаха, у прыватнасьці, з былымі лабістамі аўстрыйскага Telekom — якому належыць беларускі апэратар мабільнай сувязі Velcom.

Што да кантракту паміж Kapsch TrafficCom і Беларусьсю, то пры канцы лютага пра падпісаньне гэтай інвэстыцыйнай дамовы паведамляла і БелТА.

Як заявіў агенцтву міністар транспарту і камунікацыі Іван Шчэрба, які падпісаў гэты дакумэнт зь беларускага боку, «у Беларусі насьпела неабходнасьць увесьці сыстэму аўстрыйскай кампаніі Kapsch TrafficCom». Паводле ягоных словаў, транспартныя патокі, якія праходзяць па тэрыторыі краіны, няспынна павялічваюцца. Пакуль жа ў Беларусі платнай застаецца толькі адна аўтадарога — М-1/Е30. Аднак беларускі бок мае намер зрабіць у будучыні платнымі ўсё рэканструяваныя дарогі, даведзеныя да першай катэгорыі.

Паводле БелаПАН, Кapsch TrafficCom атрымае ад беларускага заказчыка пэўныя ільготы. Напрыклад, аўстрыйская кампанія будзе вызваленая ад сплаты мыта пры ўвозе на тэрыторыю Беларусі тэхналягічнага абсталяваньня для рэалізацыі інвэстыцыйнага праекту.

Каментары6

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Расійская армія прарвала пад Дабраполлем апошнюю капітальную лінію абароны Данбаса3

Расійская армія прарвала пад Дабраполлем апошнюю капітальную лінію абароны Данбаса

Усе навіны →
Усе навіны

Загінуў 24-гадовы z-блогер Святоша, які хваліўся забойствамі палонных10

На прыпынку «Ламаносава» ў сталіцы адрамантавалі асфальт. Вынік уражвае2

У паўднёвай Еўропе стаіць чырвоная спёка4

Маці чатырох дзяцей, якую схапілі на выхадзе з анкадыспансера, адпусцілі да суда дадому2

«Расіяне зайздросцяць узроўню беларускага адзінства»42

На МАЗе выбралі маскота і далі яму імя14

ЗША маюць намер зламіць спажыўцоў расійскай нафты ў выпадку правалу ўрэгулявання вайны ва Украіне3

Як беларуска ў 18 гадоў стала прафесійным капітанам яхты і робіць на гэтым бізнес1

У Іспаніі беларусаў вызвалілі з працоўнага рабства2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расійская армія прарвала пад Дабраполлем апошнюю капітальную лінію абароны Данбаса3

Расійская армія прарвала пад Дабраполлем апошнюю капітальную лінію абароны Данбаса

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць