Кіно44

Сталінскую Маскву здымалі ў Мінску

У пракат выходзіць «Шпіён» паводле твора Барыса Акуніна.

«Шпіён» — першая ўдалая экранізацыя прозы Барыса Акуніна, змешчаная ў прастору кінакоміксу. Адзіную, якая для яго пасуе.

Масква, вясна 1941-га. Юны баксёр Ягор Дорын (Даніла Казлоўскі) у сілу малой вагі не топчацца, а хутчэй лунае над рынгам, не падазраючы, што за яго хукамі пільна сочаць не толькі захопленыя камсамолкі, але і савецкія контрвыведнікі.
Менавіта з органамі, якія настойліва прапануюць маладому чалавеку папаляваць на нямецкага шпіёна Васера, яму і прыйдзецца ўступіць у найбольш цесныя зносіны.
Рамантыка скончыцца, калі на вачах у Ягора трох чалавек, не ўдаючыся ў тонкасці прэзумпцыі невінаватасці, утопяць ў палонцы
(і яшчэ 80 нявінных — у Маскве-рацэ). А чалавек з вусатым і зманліва надзейным тварам старшага маёра НКВД Акцябрскага (Фёдар Бандарчук) сыдзе ў перспектыву, запознена паведаміўшы, што, калі робіш важны жыццёвы выбар, варта прыслухоўвацца да інтуіцыі, а не да сэрца. Сэрца проста біялагічны маторчык, і шукаць дадатковую сэнсавую нагрузку ў яго біцці — гэта прыкладна тое самае, што звяртацца за нейкімі жыццёвымі рэкамендацыямі да вентылятара, які мерна шуміць, ганяючы паветра.

Калі не на сардэчнасць (патрабаваць такой ад прадуктаў расійскай масавай культуры было б неапраўданай жорсткасцю), дык хоць бы на эмацыйнасць філігранна сканструяваныя акунінскія тэксты якраз небагатыя. У гэтым самая вытанчаная стылізацыя, напэўна, і разыходзіцца з арыгіналам:

у адрозненне ад постмадэрнісцкіх літаратурных праектаў, у недасканалых, але вялікіх «Трох мушкецёраў» Дзюма, ды хоць і ў Пікуля, з скарачэннямі сардэчнай цягліцы ўсё ў парадку.

Залішняе стрыманасць матэрыялу, магчыма, якраз і тлумачыць праблемы з папярэднімі экранізацыямі Акуніна, якія ніяк не назавеш ўдалымі.

Улічыўшы досвед папярэднікаў, рэжысёр-дэбютант Аляксей Андрыянаў не спрабуе пахукаць на ледзяны ўзор матэматычна-разумовай аўтарскага тэксту, каб дадаць яму падабенства да жыцця, а змяшчае акунінскую прозу туды, дзе самае ёй месца. А менавіта, у хадульна-прыналежны памерламу свет кінакоміксу, дзе рэалізму ніхто не прагне, коцікі рохкаюць, свінкі мяўкаюць, а дэманстрацыя натуральных праяў жыцця выклікае падазрэнні.

Самы

галоўны спецэфект ў карціне — гэта Масква тых гадоў, знятая ў Мінску
.

Неба аруць велічныя дырыжаблі. Да іх цягнуцца не толькі высотныя дамы (у рэальнасці яны будуць пабудаваныя толькі пасля вайны), але і ўпрыгожаны гіганцкім Ленінам 400-метровы Палац Саветаў, які так і застаўся ў праекце. Па пуставатых цэнтральных праспектах спяшаюцца двухпавярховыя тралейбусы. Горад нашпігаваны камерамі відэаназірання — рэальна дзейнымі, а не бутафорскімі, павешанымі дзеля адкату і галачкі.

У гэтым дзіўным свеце дзеюцца адпаведна дзіўныя справы. Андрыянаў прайграе амаль усе авантурныя павароты сюжэту «шпіёнскага рамана», уключна з выпушчанай з аўтаручкі снайперскай куляй — яна, перш, чым драматычна пацэліць у чырвоную зорку ў кабінеце Правадыра, спрабуе падраўняць таму вусы.

Гітлер пырскае слінай у слюдзяное акенца дапатопнага скайпа.
З цемры свецяць жоўтымі зрэнкамі, як у ката-тэрмінатара, акуляры электроннага бінокля начнога бачання…

На выхадзе Ягорка Дорын сухой пайкай атрымлівае асабістае шчасце. Гэты тлусты драматургічны штрых, супярэчны і раману, і логіцы, псуе ў цэлым прыемныя ўражанні ад добра скроенага «Шпіёна».

Расейскія блакбастары, можа, і сталі лепей здымацца, аднак ўяўленні пра ідэальную драматургію ў прадзюсараў засталіся з часоў «Месца сустрэчы змяніць нельга».
Раманіст мяркуе, а заказчык-дзяржтэлеканал кіруе.
Героя, расчараванага і выпаленага зсярэдзіны, без кантрольнага фінальнага пацалунку з уладай, як у «Стацкім саветніку», або з дзяўчынай Надзяй, як у «Шпіёну», ніхто з кадра проста так не выпусціць.

Каментары4

Цяпер чытаюць

У Беларусі больш не будуць прымаць платнікаў у медуніверсітэты. Што пра гэта кажуць дактары?1

У Беларусі больш не будуць прымаць платнікаў у медуніверсітэты. Што пра гэта кажуць дактары?

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка знайшла ў булачцы металічныя шарыкі

Блогер-канспіролаг Вірус знайшоў новую працу6

Як пераўтвараюць пляцоўку каля Палаца спорту — рэканструююць зону фантана, зробяць міні-кафэ ФОТЫ1

Падлеткі стаяць у чарзе, каб зрабіць фота ля пад’езда на Нямізе — што там адбылося?5

«Прайшло роўна 15 хвілін». Беларус пад міжнароднай абаронай расказаў, як аформіў маме польскую візу без пасярэднікаў

25‑гадовая іспанка два гады змагалася за права на эўтаназію пасля групавога згвалтавання і інваліднасці. І ўрэшце перамагла15

У Нідэрландах, верагодна, знайшлі парэшткі д’Артаньяна. Што вядома

Найлепшая рэклама амерыканскай авіяцыі. Як амерыканскі знішчальнік ухіліўся ад іранскай ракеты ВІДЭА2

Ізраільскім ударам забіты камандуючы вайскова-марскімі сіламі КВІР2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі больш не будуць прымаць платнікаў у медуніверсітэты. Што пра гэта кажуць дактары?1

У Беларусі больш не будуць прымаць платнікаў у медуніверсітэты. Што пра гэта кажуць дактары?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць