Улада77

Мартынаў прапануе сябраваць з краінамі «далёкай дугі»

Беларусі неабходна ўмацоўваць адносіны з краінамі «далёкай дугі», сказаў міністр замежных спраў Сяргей Мартынаў у эфіры тэлеканала «Беларусь-1».

Міністр адзначыў, што ў знешнеэканамічнай палітыцы краіны замацавалася балансіроўка па двух традыцыйных вектарах — усходнім і заходнім. Аднак, на думку Сяргея Мартынава, каб захаваць мнагавектарнасць знешняй палітыкі, Беларусі неабходна ўмацоўваць трэцюю апору, гэта значыць адносіны з краінамі «далёкай дугі». Міністр растлумачыў, што Беларусі неабходна ўмацаваць супрацоўніцтва з Кітаем, Індыяй, дзяржавамі Паўднёва-Усходняй Азіі, Афрыкі і Лацінскай Амерыкі.

Што датычыцца супрацоўніцтва Беларусі з краінамі Мытнага саюза, Сяргей Мартынаў паведаміў, што на цяперашнім этапе вынікі перасягнулі чаканні. Так, паводле даных міністра, аб’ёмы гандлю Беларусі ў рамках МС па выніках 2011 года выраслі больш як на 50 працэнтаў, сёлета чакаецца рост гэтых паказчыкаў.

Таксама Сяргей Мартынаў нагадаў, што «па выніках 2011 года ў экспарце краіны каля 40 працэнтаў складалі пастаўкі ў краіны ЕС, яшчэ амаль 40 працэнтаў прыпала на Расію і краіны Мытнага саюза, астатні экспарт пайшоў у іншыя краіны свету». Беларусі неабходна не толькі развіваць супрацоўніцтва з існуючымі эканамічнымі партнёрамі, але і ўмацоўваць свае пазіцыі і прысутнасць на новых рынках збыту, падкрэсліў ён.

Каментары7

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Лукашэнка проста не ведае». Ябацьку, які выкладаў у тыкток відэа пра булінг дачкі, пасадзілі на паўтара месяца8

«Лукашэнка проста не ведае». Ябацьку, які выкладаў у тыкток відэа пра булінг дачкі, пасадзілі на паўтара месяца

Усе навіны →
Усе навіны

Хто той рэдактар беларускай Вікіпедыі, якога пасадзілі на два гады за «дыскрэдытацыю Беларусі»25

Valve прэзентавала новую гульнявую кансоль. Ці зможа яна канкураваць з Xbox і PlayStation?2

У Клічаўскім раёне ў сваім доме згарэў мужчына

Беларуса, які стварыў у Расіі бізнес з мільённымі абаротамі, асудзілі за палітыку. Магчыма, за Гаюн1

У другі тур прэзідэнцкіх выбараў у Чылі прайшлі камуністка і ўльтраправы кандыдат7

Польшча адкрыла два пераходы на беларускай мяжы5

Праваенная малявальніца Жыгімонт дарвалася са сваёй выставай да Нацыянальнага мастацкага музея. Хто ёй дапамог?26

У багатых краінах расце колькасць адзінокіх людзей26

У пункты пропуску на мяжы з Польшчай, якія адкрыюць гэтай ноччу, ужо запусцілі машыны і аўтобусы ФОТЫ10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Лукашэнка проста не ведае». Ябацьку, які выкладаў у тыкток відэа пра булінг дачкі, пасадзілі на паўтара месяца8

«Лукашэнка проста не ведае». Ябацьку, які выкладаў у тыкток відэа пра булінг дачкі, пасадзілі на паўтара месяца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць