Меркаванні11

Аляксей Шадзько: Толькі што лаялі Літву, а цяпер кажуць, якая яна добрая...

15 сакавiка ў Палацы культуры Мiнскага трактарнага завода Аляксей Шадзько i гурт «Сястра» прэзентуюць новы альбом «Тайга».

15 сакавiка ў Палацы культуры Мiнскага трактарнага завода Аляксей Шадзько i гурт «Сястра» прэзентуюць новы альбом «Тайга». На дыску 11 кампазiцый. Адна з песень была напiсана для фiльма, але не ўвайшла. У альбоме яна жартаўлiва пазначана як «лiшняя»... «Гэта альбом для дарослых, — характарызуе дыск Аляксей Шадзько. — Так склалася, што асноўная частка нашай аўдыторыi — гэта людзi, якiм за трыццаць. На жаль, мала студэнтаў. Але я думаю, што так пойдзе i далей. Бо «Тайгу» трэба мэтанакiравана слухаць. Гэта песнi не для фону i не для танцаў. Праўда, напачатку мне хацелася запiсаць больш «шырокi» альбом, у плане спектру патэнцыйных слухачоў. Выкарыстаць нейкiя модныя фiшкi, маладзежныя аранжыроўкi. Атрымалася ж наадварот. Ды гэта i няблага: жанр ёсць жанр. Сваiх слухачоў мы не згубiм, iх нямала, i яны нас любяць. Час аншлагаў для «Сястры» ў Мiнску ўжо прайшоў, але недахопу ўвагi я не адчуваю».

«Тайга» адчуваецца як лагiчны працяг папярэднiх альбомаў гурта, але ўжо цяпер Аляксей прызнаецца, што хацеў бы зрабiць «што‑небудзь новае»:

— Хочацца чагосьцi больш камернага, акустычнага — надакучылi ўжо аранжыроўкi, дзе шмат музычных iнструментаў, драйвавае гучанне, — працягвае Аляксей. — Таксама можна было б выпусцiць яшчэ адзiн зборнiк найлепшых песень — мне прапаноўваюць гэта зрабiць i ёсць такая патрэба.

А яшчэ Аляксей Шадзько падумвае над тым, каб напiсаць п’есу, — калi будзе пабольш часу.

— Мне падабаецца пiсаць, выказваць свае думкi, — прызнаецца ён. — Але гэта хутчэй хобi, чым сродак для атрымання грошай.

Аляксей не верыць у iснаванне «чорнага спiса» музыкаў у мiнiстэрстве, але лiчыць, што ён ёсць — у галовах работнiкаў палацаў культуры, радыёстанцый. I таму ў гуртоў бываюць праблемы з арганiзацыяй канцэртаў. Сам Шадзько размяжоўвае творчасць i палiтыку. Лiчыць, што яны несумяшчальныя.

— Асабiстыя палiтычныя погляды — гэта адно, а праца ў тэатры — зусiм iншае, — выказвае сваю думку Аляксей. — Наогул, я негатыўна стаўлюся да любых лозунгаў. Што датычыцца сферы культуры, то пад лозунгi, як правiла, становяцца бяздарнасцi, каб стаць больш заўважанымi. Я ведаю, што нiхто з удзельнiкаў канцэртаў «За Беларусь!» насамрэч тое не думае, што прапагандуе. На сцэне яны кажуць адно, а за кулiсамi — зусiм iншае.

Трэба адзначыць, што я з павагай стаўлюся да Лявона Вольскага. I гэта якраз адно з выключэнняў, калi чалавек насамрэч верыць у тое, што робiць. Але калi б ён быў абсалютна нейтральным у палiтычных поглядах i не выражаў iх у творчасцi, мяркую, ён быў бы не менш таленавiтым i паважаным. Але ёсць людзi, якiя прытрымлiваюцца супрацьлеглай пазiцыi. Напрыклад, я выступаў на юбiлеi Уладзiмiра Гасцюхiна. I мне не сорамна, бо я ведаю, што ён шчыры ў сваiх поглядах. I як артыста я яго паважаю.

На пытанне «А самi Вы прытрымлiваецеся нейтральнай пазiцыi?» Шадзько адказаў так:

— Не, мне шмат чаго не падабаецца i з аднаго, i з другога боку. Суцэльны падман у сродках масавай iнфармацыi — я маю на ўвазе тэлебачанне i некаторыя выданнi. Прычым без усялякай прычыны — рэвалюцыйнага становiшча ў краiне зараз няма. Дык навошта паўтараць казкi пра тое, як усё добра? Што гэта мне нейкiя дамарослыя палiтолагi, якiя, напэўна, далей за Вiцебск не выязджалi, распавядаюць пра заходнi лад жыцця? Не так даўно вось лаялi Лiтву, а цяпер кажуць, якая яна добрая, бо стасункi з ёй наладжваюцца. Навошта гэтая хлусня? Усе баяцца. Час канфармiстаў, страху i хлуснi...

Фота shedko.net

Каментары1

Цяпер чытаюць

Бабарыка: Не могуць здымацца санкцыі з прадпрыемстваў і людзей, задзейнічаных у вайне. Выпусціце палітвязняў цаной забойства ўкраінцаў?22

Бабарыка: Не могуць здымацца санкцыі з прадпрыемстваў і людзей, задзейнічаных у вайне. Выпусціце палітвязняў цаной забойства ўкраінцаў?

Усе навіны →
Усе навіны

Гістарычная Менка прачнулася і выйшла з берагоў7

«Выглядае як акцыя жывадзёраў»: у розных раёнах Мінска нехта раскідвае пацучыны яд9

За два дні на выратавальны ўкол Ксюшы з Магілёва сабралі рэкордныя $300 тысяч. Мама здала яе ў дзетдом, а чужыя людзі б’юцца за жыццё дзіцяці5

Уручаныя прэміі «Залатой маліны»1

Учора ўвечары ў цэнтры Мінска знікла электрычнасць1

25 сакавіка ў Кіеве пройдзе беларуска-ўкраінскі форум3

Латушка: Мельнікава тэлефанавала мне ноччу і плакала36

18‑гадовы беларускі галкіпер у Канадзе ўчыніў бойку з візаві суперніка3

У Латвіі наракаюць, што Мінск захапіў іх радыёчастату — цяпер там круцяць прапаганду24

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бабарыка: Не могуць здымацца санкцыі з прадпрыемстваў і людзей, задзейнічаных у вайне. Выпусціце палітвязняў цаной забойства ўкраінцаў?22

Бабарыка: Не могуць здымацца санкцыі з прадпрыемстваў і людзей, задзейнічаных у вайне. Выпусціце палітвязняў цаной забойства ўкраінцаў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць