Foreign Policy: Найлепшае выйсце для Лукашэнкі — шукаць прытулку ў Маскве
Часопіс называе Саннікава «адным з найвялікшых герояў нашага часу». «Свабодная Беларусь хацела б такой жа замежнай і эканамічнай палітыкі, як у Казахстана».
«Адзін з найвялікшых герояў нашага часу, Андрэй Саннікаў, галоўны апанент Аляксандра Лукашэнкі на выбарах у Беларусі ў снежні 2010 года, быў кінуты за краты па сфабрыкаваных абвінавачаннях, а ў мінулую у суботу быў вызвалены, — піша Дэніэл Рундэ ў блогу Foreign Policy. — ЗША і Еўропа захоўваюць санкцыі супраць Беларусі ўжо некалькі гадоў. Магчыма, Лукашэнка выкарыстоўвае вызваленне Саннікава як манеўр, накіраваны на зняцце санкцый», — мяркуе аўтар.
«Лукашэнка кіруе краінай як марыянеткавай дзяржавай зыходзячы з самых нізкіх інстынктаў і прымхаў Уладзіміра Пуціна», — сцвярджае Рундэ. На думку аўтара, «свабодная Беларусь, верагодна, хацела б такой жа замежнай і эканамічнай палітыкі, як у Казахстана, — з магчымасцю ўступаць ва ўзаемадзеянне і свабодна балансаваць паміж Еўропай, ЗША і Расіяй, а не функцыянаваць як даччынае прадпрыемства ў поўнай уласнасці Расіі».
У сярэднетэрміновай перспектыве найлепшым зыходам для Лукашэнкі было б не балатавацца яшчэ на адзін тэрмін у 2015 годзе, а шукаць прытулку ў Маскве, дазволіўшы правесці дэмакратычныя выбары ў Беларусі.
Свабодная Беларусь была б вялікай перамогай для Злучаных Штатаў і Еўропы. Гэтыя выходныя сталі момантам палёгкі і радасці, заключае журналіст.
-
Томас Венцлава: «Літва і Беларусь ніколі не варагавалі. Гэта рэдкі выпадак для адносін двух народаў»
-
Фядута — Калеснікавай: Машанька, ці вярніцеся на Месяц, ці не вучыце жыць тых, хто стаміўся набіваць гузы ад чарговага наступання на граблі
-
Мінску трэба выдушыць з сябе правінцыйнасць і вярнуць нахабства і бляск Вялікага Горада
Каментары