Тэатр11

Міжнародны фестываль тэатраў лялек пройдзе ў Мінску з 15 па 20 мая

У VII Беларускім міжнародным фестывалі тэатраў лялек, які пройдзе ў Мінску з 15 па 20 мая, возьмуць удзел 13 тэатраў з сямі краін — Беларусі, Расіі, Украіны, Літвы, Малдовы, Грэцыі і Германіі.

Як паведаміў на прэс-канферэнцыі 19 красавіка дырэктар фестывалю Яўген Клімакоў, спектаклі будуць праходзіць на сцэнах Беларускага дзяржаўнага тэатра лялек і Новага драматычнага тэатра.

Паводле слоў Клімакова, сёлета арганізатары фестывалю сутыкнуліся з фінансавымі цяжкасцямі і толькі месяц таму атрымалі грошы на правядзенне мерапрыемства. Першапачаткова на арганізацыю планавалася патраціць не менш чым 460 млн. рублёў, але выдзелена было толькі 280 млн. рублёў (180 млн. — Мінгарвыканкамам і яшчэ 100 млн. — Міністэрствам культуры).

Клімакоў адзначыў, што арганізатары аплачваюць замежным удзельнікам не толькі дарогу і пражыванне ў Беларусі, але і выплачваюць ганарары, таму што большасць замежных тэатраў — прыватныя, а гэта значна павялічвае затраты на правядзенне фестывалю.

Як паведаміў на прэс-канферэнцыі мастацкі кіраўнік фестывалю Аляксей Ляляўскі, сёлета будуць прадстаўлены звычайныя, будзённыя спектаклі, а не фестывальныя. Беларускія тэатры, паводле яго слоў, пакажуць спектаклі па класічных творах — «Сабачае сэрца» Міхаіла Булгакава, «Пікавая дама» Аляксандра Пушкіна, «Дзікае паляванне караля Стаха» Уладзіміра Караткевіча і іншыя.

Грэцкі тэатр «Мерлін» раскажа пра адзіноцтва сучаснага чалавека ў пастаноўцы «Дамы клоўнаў», пецярбургскі тэатр «Лялечны фармат» пакажа вядомы спектакль «Коннік CUPRUM», Валынскі акадэмічны абласны тэатр лялек прадставіць «Клочки по заколочкам», Каўнаскі дзяржаўны тэатр лялек — «Сямейку з вялікага гаю», Магдэбургскі тэатр лялек — «Удачу», малдаўскі тэатр лялек «Лікурыч» — «Вясеннюю песню дразда».

Каментары1

Цяпер чытаюць

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Усе навіны →
Усе навіны

Маці кантрабандыста з беларускімі каранямі верне Літве 155 тысяч еўра, заробленыя на цыгарэтах1

Дзяўчына памяняла горад на вёску і разводзіць курэй, якія нясуць каляровыя яйкі4

Еўрапейскія спецслужбы шукаюць расійскі след у ананімных паведамленнях пра бомбы на самалётах2

Фіца: Рэферэндум аб далучэнні Славакіі да Еўрасаюза быў сфальсіфікаваны7

У расійскім Пермскім краі бязногі ўдзельнік вайны з Украінай звёў у магілу яшчэ трох чалавек7

Мужчына трапіў пад крыміналку, праехаўшы на машыне ўсяго некалькі метраў1

Тэрарыст, які ўчыніў бойню ў цэнтры Кракава — паляк21

Пайшла ў ліквідацыю беларуская «дачка» брэнда New Yorker. Крамы цяпер знікнуць?

«Мінсктранс» не ўзгадняў новыя рэйсы ў Польшчу і Літву. Умяшалася Мінгандлю3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць