Гісторыя1616

Гэта мы. Мікола Ермаловіч - відэа

Слыннаму гісторыку 29 красавіка споўніўся б 91 год.

29 красавіка 2012 года споўніўся 91 год са дня нараджэння Міколы Ермаловіча. Кнігі і артыкулы гісторыка, апублікаваныя ў апошняе дзесяцігоддзе XX стагоддзя, сталі адкрыццём старажытнай Беларусі.

(Кіначасопіс "Браты Ермаловічы", 1993 г., рэжысер У.Кавалеў, аператар У. Цырткоў; кінастудыя “Беларусьфільм”)

Ермаловіч нарадзіўся ў вёсцы Малыя Навасёлкі цяперашняга Дзяржынскага раёна. Скончыў мясцовую школу, потым- Мінскі педагагічны інстытут. Працаваў загадчыкам Шаркоўшчынскага раённага педагагічнага кабінета, настаўнікам у Мардовіі, інспектарам Суражскага раённага аддзела народнай асветы, завучам у Дзяржынску. У 1948-1955 гадах - старшы выкладчык кафедры беларускай літаратуры Маладзечанскага настаўніцкага інстытута, наступныя два гады - загадчык метадычнага кабінета Маладзечанскага абласнога інстытута ўдасканалення настаўнікаў. У выніку практычна поўнай адсутнасці зроку - (- 27) - выйшаў на пенсію...

Больш чым чатыры дзесяцігодцзі - з 1957-га па 2000-ы - Мікола Ермаловіч даследаваў і вывучаў старажытныя беларускія летапісы, творы, іншыя гістарычныя крыніцы.

Вынікам гэтага сталі яго асабістыя кнігі: "Дарагое беларусам імя" (1970 г), "Старажытная Беларусь: Полацкі і Новагародскі перыяды" (1990 г), “Па слядах аднаго міфа” (1989 і 1991 гады выданняў), "Старажытная Беларусь: Віленскі перыяд" (1994 г.), і асабліва - "Беларуская дзяржава Вялікае княства Літоўскае" (1999 г).
Яны прымусілі ўсіх нас па-новаму паглядзець на шматлікія падзеі і даты ў айчыннай гісторыі, перагледзець ацэнкі асоб многіх дзяржаўных дзеячаў старажытнай і сярэднявечнай Беларусі. Аб гэтым і не толькі гісторык сам распавядае ў прадстаўленым відэаматэрыяле.

За вялікую даследчыцкую і падзвіжніцкую дзейнасць, аб'ектыўнае вывучэнне гісторыі нашай Бацькаўшчыны ў 1992 годзе Мікалай Іванавіч Ермаловіч быў уганараваны Дзяржаўнай прэміяй Рэспублікі Беларусь - адным з першых у маладой суверэннай незалежнай дзяржаве. Трагічна загінуў гісторык 4 сакавіка 2000 года, трапіўшы ў Мінску пад колы машыны.

Каментары16

Цяпер чытаюць

Сцвярджаецца, што кіраўнік Butikavto Іван Лябейка ўжо на свабодзе1

Сцвярджаецца, што кіраўнік Butikavto Іван Лябейка ўжо на свабодзе

Усе навіны →
Усе навіны

У Францыі сотні тысяч зноў выйшлі на вуліцы, паліцыя прымяняла слёзатачывы газ15

Крышціяну Раналду першым з футбалістаў зарабіў 2 мільярды даляраў

«У Беларусі ёсць грошы, але людзям усё адно чагосьці не хапае». Ланкіец расказаў, чым яго дзівяць беларусы23

YouTube збіраецца схаваць падалей кнопку дызлайка3

Якіх імпартных тавараў у беларускіх крамах найбольш, а якіх няма зусім?1

Вірусіцца гульня, дзе можна нарадзіцца ў любой краіне на свеце3

Украінскія дроны атакавалі Омск, гараць «Омскі каўчук» і склад Ozon2

Стала вядома, што Расія таемна фінансавала газавы праект на Алясцы4

Найлепш у Беларусі цяпер акупляюцца аперацыі з нерухомасцю3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сцвярджаецца, што кіраўнік Butikavto Іван Лябейка ўжо на свабодзе1

Сцвярджаецца, што кіраўнік Butikavto Іван Лябейка ўжо на свабодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць