Нерухомасць3232

У Мінску за $275 тысяч прадаюць дызайнерскую кватэру ў «стылі марской хвалі»

Паведамленне пра продаж апартаментаў, аформленых «у стылі марской хвалі», з'явілася нядаўна на спецыялізаваных сайтах у інтэрнэце.

За кватэру з вельмі незвычайным дызайнам, размешчаную на беразе канала Сляпянскай воднай сістэмы, просяць 275 тысяч даляраў.

Паводле словаў рыэлтараў, кватэра мае два ўваходы і ўсю неабходную тэхніку. У холе і спальні — ТБ (60 і 40 цаляў), спадарожнікавае тэлебачанне. Усе камунікацыі цэнтральныя, ёсць аўтаномнае незалежнае ацяпленне (кацёл «Юнкерс»), у холе змантаваная сістэма цёплай падлогі. Аздабленне выкананае іспанскай і італьянскай пліткай. Агульная плошча — 115 «квадратаў», жылая — 66 кв. м.

Самае незвычайнае тут, вядома, дызайн.

— Вокны кватэры выходзяць на раку і парк, і гэта наштурхнула дызайнера на думку стварыць інтэр’ер, які б не спрачаўся з пейзажам, а наадварот, падкрэсліваў прыгажосць навакольнай прыроды, даючы магчымасць ёю любавацца, — так апісалі ідэю агенты, якія займаюцца продажам апартаментаў. — Пры гэтым яму хацелася узмацніць прысутнасць прыродных матываў пры дапамозе і архітэктурных прыёмаў, і дэкаратыўных рашэнняў. Якасна праведзены комплекс аздобных работ надаў непаўторнасць гэтаму дызайн-праекту.

Спальня аформленая ў афрыканскім стылі.

Падарожжа — адно з хобі гаспадара.

Як паведамляецца, выстаўленая цана не канчатковая — магчымы гандаль.

Каментары32

Цяпер чытаюць

У Пецярбургу Украіна атакавала склад Wildberries4

У Пецярбургу Украіна атакавала склад Wildberries

Усе навіны →
Усе навіны

Сабаленка ў Мінску вазіла жаніха на вячэру да бабулі і на шашлыкі да Максіма Мірнага10

Уладальніка кампаніі-прадаўца на Wildberries і Ozon асудзілі па палітычнай крыміналцы3

Таксіст-мігрант з Wildberries ударыў беларуску па твары — тая перад гэтым папрасіла зрабіць музыку цішэй47

Статкевіч: Наступнае «акно магчымасцяў» можа быць апошнім для беларусаў59

Беларусы палююць на бірулькі з валошкамі — шукаюць па запраўках, але амаль паўсюль іх ужо разабралі4

«Не змагла адмовіць сабе ў задавальненні патроліць». Як беларусы размаўляюць з тэлефоннымі аферыстамі8

У Мінску запрацаваў мабільны комплекс фіксацыі аплаты паркоўкі

Як жывуць Маўшукі з Пінска — у 2020‑м мужа і жонку пасадзілі, а дзяцей збіраліся адправіць у прытулак5

Трамп можа пачаць ваенную аперацыю ў Малі, дзе знаходзіцца «Афрыканскі корпус» Пуціна4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Пецярбургу Украіна атакавала склад Wildberries4

У Пецярбургу Украіна атакавала склад Wildberries

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць