Здарэнні

За перапродаж калійных угнаенняў у Расію траім жыхарам Брэста пагражае да 7 гадоў турмы

У Брэсцкай вобласці прадухілілі рэалізацыю больш чым 2,5 тыс. тон калійных угнаенняў па ўнутраных цэнах для вывазу за межы краіны.

Камітэт дзяржкантролю правёў адпаведныя кантрольна-аналітычныя мерапрыемствы па пытаннях закупкі і рэалізацыі суб’ектамі гаспадарчай дзейнасці вобласці калійных угнаенняў.

У 7 арганізацыях райаграсэрвісу выкрылі факты рэалізацыі калійных угнаенняў у кошт выдзеленай Брэсцкай вобласці квоты суб’ектам прадпрымальніцкай дзейнасці, якія не з’яўляюцца вытворцамі сельгаспрадукцыі на тэрыторыі краіны. Усяго названыя арганізацыі прадалі камерцыйным структурам 21,8 тыс. тон калійных угнаенняў па дэклараваных Мінэканомікі адпускных цэнах для вытворцаў сельгаспрадукцыі.

Падчас праверак папярэджаная адгрузка райаграсэрвісам вобласці калійных угнаенняў 17 суб’ектам прадпрымальніцкай дзейнасці, якія не з’яўляюцца вытворцамі сельгаспрадукцыі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, у аб’ёме звыш 2,5 тыс. тон агульным коштам каля 324 млн руб.

Упраўленнем Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю па Брэсцкай вобласці распачатая крымінальная справа па ч. 3 арт. 233 КК Рэспублікі Беларусь («Незаконная прадпрымальніцкая дзейнасць, якая ажыццяўляецца арганізаванай групай, караецца пазбаўленнем волі на тэрмін ад двух да сямі гадоў з канфіскацыяй маёмасці або без канфіскацыі і з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю або без пазбаўлення») у дачыненні да траіх жыхароў Брэста па факце ажыццяўлення імі незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці, звязанай з набыццём у адным з райаграсэрвісаў калійных угнаенняў на суму звыш 221 млн рублёў, далейшым іх транспартаваннем і рэалізацыяй на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі, з дапамогай выкарыстання разліковых рахункаў і рэквізітаў фальшывых прадпрымальніцкіх структур.

Ад займаных пасадаў вызваленыя 7 кіраўнікоў райаграсэрвісу Брэсцкай вобласці. Акрамя таго, працягваецца праца па далейшым высвятленні асобаў, што маюць дачыненне да справы.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?13

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?

Усе навіны →
Усе навіны

«Жудасць жудасная». У расійскім гатэлі проста каля ложка паставілі помнік салдату Алёшу16

Расіяне пяты раз заявілі пра ўзяцце «ЛНР»6

Ратавальніка з Маладзечна асудзілі па палітычнай справе2

Юрый Дудзь распавёў, як сусветная поп-зорка падчас турнэ са сцэны падзякавала беларусцы10

Сумкі з гальштукаў і заплечнікі з пакункаў ад чыпсаў Lays — топ беларускіх майстроў, якія робяць апсайклінг-рэчы3

Цім Кук сыходзіць з пасады гендырэктара Apple. Хто яго заменіць?

Упрыгажэнні беларускай дызайнеркі трапілі на выставу сучаснага ювелірнага мастацтва ў Мілане5

Які шанс маладому настаўніку застацца на размеркаванне ў сталіцы?

Як выглядае кватэра ў доме XIX стагоддзя ў цэнтры Мінска?4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?13

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць