Ад рэдакцыі9292

У «Нашай Нівы» з’явіліся ангельская і расейская версіі

Такім чынам, экспансія!

Яны будуць няпоўныя, вядома, і матэрыялы ў іх будуць з’яўляцца пазней. Тым не менш, дзякуючы ім інфармацыя з беларускіх пазіцый будзе шырэй разыходзіцца ў свеце. У той жа час сайт «Нашай Нівы» будзе знаходзіць новых наведнікаў.

У працы над гэтымі версіямі мы кіраваліся ўзорамі сайта «Украінская праўда» і літоўскага партала Delfi.
Філасофія нашых іншамоўных версій будзе аналагічная: перакладаць будзем толькі тое, што можа мець цікавасць для аўдыторыі на гэтых мовах.

У расейскай версіі неперакладзеная рэшта матэрыялаў будзе паказвацца па-беларуску. У ангельскай версіі будуць паказвацца толькі перакладзеныя тэксты.

У папяровай газеце ніякіх зменаў, вядома, не будзе. Яна застанецца беларускамоўнай ад першага да апошняга слова. Галоўная, беларуская версія сайта — таксама. Ніякай мяшанкі моваў на ёй не будзе.

Просім спагадаць перакладнікам:
першыя месяцы яны будуць рабіць непазбежныя памылкі, асабліва па-ангельску. Пасля наб’юць руку, і якасць палепшае. Просім настойліва сігналізаваць пра памылкі, але ў карак не біць.

Гузікі розных моўных версій стаяць у правым верхнім кутку сайта.

Штуршком для такога кроку ў пашырэнні НН былі падзеі 2011-га.
Дзякуючы нашай здольнасці бачыць галоўнае і аператыўна, «Нашу Ніву» масава перадрукоўвалі і ў часе фінансавага крызісу, і падчас Маўклівых Пратэстаў, і пасля тэракта 11 красавіка. Але... пры гэтым перадрукоўвалі нашы тэксты, а спасылкі давалі на тыя сайты, якія іх рэтранслявалі па-расейску.
Мы зразумелі, што, хай сабе сціслыя, іншамоўныя версіі НН дадуць магчымасць трансляваць нашу інфармацыю для новых аўдыторый.

Такім чынам, экспансія!

Каментары92

Цяпер чытаюць

Беларусы сустракаюць вызваленых палітвязняў у Вільні ФОТЫ і ВІДЭА5

Беларусы сустракаюць вызваленых палітвязняў у Вільні ФОТЫ і ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

У спісе вызваленых Эдуард Пальчыс8

Арына Сабаленка з'явілася на вечарыне ў модным футры з тыгровым прынтам10

Z-блогера, які нечакана заклікаў аддаць Пуціна пад суд, адправілі ў псіхбальніцу8

Жыгар высветліў асобы правакатараў на Плошчы-200611

ЗША хочуць, каб адносіны паміж Беларуссю і Літвой палепшыліся7

Джон Коўл заявіў пра магчымасць хуткага асабістага кантакту паміж Лукашэнкам і Трампам4

Коўл распавёў, як падзеі на Блізкім Усходзе змянілі стаўленне ЗША да вайны ва Украіне1

Коўл: Мы абмеркавалі магчымую паездку Лукашэнкі ў ЗША43

У інтэрнэце прадаюць вагі з 1980‑х

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусы сустракаюць вызваленых палітвязняў у Вільні ФОТЫ і ВІДЭА5

Беларусы сустракаюць вызваленых палітвязняў у Вільні ФОТЫ і ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць