Эканоміка33

Сямашка прапаноўвае рэзка зніжаць стаўку рэфінансавання

Прамысловае лобі хоча танных грошай ізноў.

Першы намеснік прэм’ер-міністра Уладзімір Сямашка 11 мая на пасяджэнні Савета міністраў прапанаваў разгледзець магчымасць рэзкага зніжэння стаўкі рэфінансавання ў другім квартале.

«Прапаную Мінэканомікі, Мінфіну сумесна з Нацбанкам прааналізаваць наяўнасць свабодных рэсурсаў у банкаўскай сістэме і ўнесці прапанову па рэзкім зніжэнні стаўкі рэфінансавання ў другім квартале і да канца 2012 года ў адпаведнасці з узроўнем інфляцыі, гэта значыць не вышэй за 22–25%», — цытуе Сямашку дзяржаўнае агенцтва БелТА.

Да гэтага Мінфіну сумесна з выканкамамі з улікам прафіцытнага выканання бюджэту неабходна прадугледзець дадатковыя рэсурсы рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў для кампенсацыі магчымай часткі працэнтаў па банкаўскіх крэдытах, каб стымуляваць працэс інвестыцый, дадаў Сямашка.

На яго думку, «неабходнасць такіх рашэнняў абгрунтавана тым, што дынаміка дзелавой актыўнасці істотна залежыць ад стану макраэканамічнага асяроддзя». Праблемным зараз з’яўляецца ўзровень ставак па крэдытах для развіцця і пашырэння наяўнай дзейнасці. «Стаўкі па рублёвых крэдытах перавышаюць 45% гадавых і знаходзяцца на недасягальным узроўні для бізнесу, попыт на іх невысокі», — зазначыў першы віцэ-прэм’ер.

Сямашка заявіў, што прадпрыемствы вымушаны закладваць пры распрацоўцы бізнес-планаў інвестыцыйных праектаў у якасці крыніцаў фінансавання замежныя крэдытныя лініі. Праекты ж, якія раней планаваліся пры выкарыстанні крэдытных рэсурсаў беларускіх банкаў, замарожваюцца на няпэўны тэрмін, або пераглядаюцца іх крыніцы фінансавання, у той час як рэсурсы банкаўскай сістэмы дастатковыя.

16 мая ў Беларусі ў чацвёрты раз за гэты год зніжаецца стаўка рэфінансавання — да 34% гадавых.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Доктарка, якая вучылася па мэтавым накіраванні, адпрацавала паўтара года з пяці — і пераехала ў Польшчу25

Доктарка, якая вучылася па мэтавым накіраванні, адпрацавала паўтара года з пяці — і пераехала ў Польшчу

Усе навіны →
Усе навіны

Расія рыхтуе летняе наступленне. Ці возьме яна Славянск і Краматорск?8

Вясновыя суботнікі на берагах: што з імі не так?

У Нацбанку назвалі тры самыя паспяховыя махлярскія схемы ў Беларусі2

У Егіпце ўнутры старажытнай муміі знайшлі рукапіс Гамера1

Кацярына Андрэева: Я была маральна гатовая за той стрым адседзець два гады, але ўсё пасыпалася, калі інкрымінавалі здраду дзяржаве3

Трамп заявіў пра «поўны кантроль» над Армузскім пралівам і расказаў пра хаос у кіраўніцтве Ірана4

«Белсаюздрук» ужо праз тыдзень стане часткай «Белпошты»4

У санкцыйны спіс ЕС уключылі Беларускую нафтавую кампанію і «Волат-Санцзян»1

Пад Бабруйскам з-за пылавога воблака сутыкнуліся пяць аўтамабіляў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Доктарка, якая вучылася па мэтавым накіраванні, адпрацавала паўтара года з пяці — і пераехала ў Польшчу25

Доктарка, якая вучылася па мэтавым накіраванні, адпрацавала паўтара года з пяці — і пераехала ў Польшчу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць