Грамадства66

Касацыйная скарга Сяргея Каваленкі адхіленая

Па словах жонкі, Сяргей зноў пачаў губляць вагу, цяпер ён важыць каля 60 кг.

Віцебскі абласны суд 18 мая адхіліў касацыйную скаргу актывіста Кансерватыўна-хрысціянскай партыі — БНФ Сяргея Каваленкі на прысуд суда Першамайскага раёна Віцебска.

27 лютага суд Першамайскага раёна пад старшынствам Алены Жук прызнаў Каваленкe вінаватым ва ўхіленні ад адбыцця пакарання ў выглядзе абмежавання волі (арт. 415 КК). Гаворка ідзе аб пакаранні, вынесеным апазіцыянеру ў маі 2010 года за вывешванне бел-чырвона-белага сцяга на галоўнай навагодняй ёлцы Віцебска, — тры гады пазбаўлення волі ўмоўна. Каваленка быў затрыманы 19 снежня 2011 года і з тых часоў знаходзіцца ў зняволенні.

Разгляд касацыйнай скаргі ў абласным судзе пачаўся 10 красавіка.
Тады судовая калегія Віцебскага абласнога суда прыняла рашэнне накіраваць Каваленку на комплексную псіхіятрычную экспертызу ва ўмовах стацыянара. У выніку апазіцыянер быў накіраваны ў РНПЦ псіхічнага здароўя ў Навінках, дзе амаль на працягу месяца праводзілі экспертызу яго псіхічнага здароўя.
Эксперты прызналі яго псіхічна здаровым.

Экспертыза была прызначаная ў сувязі з галадоўкай, якую Каваленка трымаў больш за два месяцы ў знак пратэсту супраць свайго арышту і падчас якой ён страціў амаль палову ўласнага вагі.

13 красавіка, знаходзячыся ў РНПЦ, Каваленка галадоўку спыніў. 8 мая, пасля пераводу з Навінак назад, у віцебскі следчы ізалятар № 2, апазіцыянер аднавіў акцыю пратэсту.

Напярэдадні сённяшняга пасяджэння суда, 16 мая, з Каваленкам сустракаўся адвакат. Як паведаміла жонка апазіцыянера Алена Каваленка,

Сяргей зноў пачаў губляць вагу, цяпер ён важыць каля 60 кг.
«Акрамя таго, ён заўважае ў сябе прыкметы цукровага дыябету, які мог быць выкліканы прымусовым уводам глюкозы падчас галадоўкі», — распавяла Алена.

Сёння раніцай яна, а таксама стрыечны брат Каваленкі і актывістка грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Алена Семенчукова былі затрыманыя за тое, што зрабілі на асфальце перад будынкам абласнога суда надпіс «Свабоду Сяргею Каваленку!».

Каментары6

Цяпер чытаюць

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч36

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч

Усе навіны →
Усе навіны

«Прафесійныя спартсмены кансультуюцца са мной». Беларускі тэлекаментатар схуднеў на 50 кілаграмаў7

Ва Удмурціі адбіваюць самую масіраваную атаку БПЛА2

«Можна набыць і ананасы, і бутэлечку IPA». Беларусы ў захапленні ад асартыменту аўталаўкі4

ГУР знішчыла пускавую ўстаноўку С-400 у Крыме і РЛС1

Ці правядуць метро ў «Паўночны бераг» і як рэканструююць Даўгінаўскі тракт. Якія перамены чакаюць Цэнтральны раён сталіцы1

У камандаванні ЗША лічаць, што ўдары ў раёне Армуза вычарпалі эфектыўнасць — Axios3

Беларуска адкрыла школу для сляпых дзяцей у індыйскай глыбінцы2

Уначы Белгарад быў атакаваны беспілотнікамі1

Абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі з-за навальніц і залеў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч36

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць