Музыка1313

Яна Рудкоўская: «Лайтсаўнд» спяваў не чыста. Беларусам бракуе густу

Вопытная расійская прадзюсарка Яна Рудкоўская глядзела паўфінал «Еўрабачання-2012» у Маскве, у кампаніі спевака Філіпа Кіркорава і тэлевядоўцы Андрэя Малахава.

— Выступ беларусаў у нашай кампаніі спадабаўся ўсім, — кажа яны. — Проста, калі б ваш хлопчык спяваў больш чыста і вопыту сцэнічнага у яго было больш, то ўсё было б тады вельмі класна. Але саліст сам па сабе вельмі сімпатычны, фактурны такі, — падзялілася сваімі ўражаннямі з «Камсамолкай» Рудкоўская.

Яна кажа, што адгадала ў другім паўфінале 9 з дзесяці краін. Не адгадала толькі Беларусі.

Яна не лічыць, што за пралётам «Лайтсаўнда» стаіць палітыка. «Выйшлі б „Буранаўскія бабулі“ ад Беларусі і ўсё было б нармальна, — кажа Рудкоўская. — Еўропе ўсё роўна хто спявае. Людзі, якія галасуюць, не захапляюцца палітыкай і не думаюць пра гэта наогул».

— Тады чаго Беларусі бракуе?

Адказ Рудкоўскай быў жорсткі: «Густу».

Яна раіць у будучыні шукаць харошую песню і рабіць прыгожае шоу.

Рудкоўская была прадзюсаркай спевака Дзімы Білана, калі ён перамог у Еўрабачанні-2008.

Каментары13

Цяпер чытаюць

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА4

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

У Гомелі 17‑гадовы навучэнец каледжа забіў аднагрупніка нажом1

Магчымы мокры снег. Сіноптыкі прагназуюць абвал тэмпературы на 12—15 градусаў1

Кім Чэн Ын сустрэў Лукашэнку ганаровай вартай на белых конях10

Орбан заявіў, што спыняе пастаўкі газу ва Украіну

«Лукашэнка любіць лаяцца матам, ты лаешся ў адказ. А гарэлку я выліваў на падлогу». Коўл распавёў пра візіты ў Мінск42

Вялікая сума наяўных грошай, паўтысячы патронаў. Што вядома пра справу затрыманага ў Харкаве беларуса-добраахвотніка7

OpenAI закрывае Sora — нейрасетку для генерацыі кароткіх відэа

У Запарожжы ўзнагародзілі ваяроў Палка Каліноўскага1

У Жлобіне згарэў МАЗ ВІДЭА1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА4

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць