Надвор'е

Дажджы і навальніцы — на гэтым тыдні ў Беларусі

Ад cерады пачне крыху халадаць.

У Беларусі на гэтым тыдні чакаюцца кароткачасовыя дажджы і навальніцы, паведамілі ў Рэспубліканскім гідраметэацэнтры.

У сераду надвор’е ў краіне будзе вызначаць атмасферны фронт, які перамяшчаецца са Скандынаўскага паўвострава. Чакаецца няўстойлівае надвор’е. На большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы, ноччу месцамі моцныя. У асобных раёнах навальніцы. Тэмпература паветра ў начныя гадзіны будзе ад 5–8 градусаў цяпла па паўночным захадзе да плюс 12–15 па паўднёвым усходзе.

Днём паветра прагрэецца да 13–20 градусаў.

Уначы ў чацвер Беларусь апынецца пад уплывам поля павышанага атмасфернага ціску, сфарміраванага ў халаднаватым паветры. Днём надвор’е абумовіць вільготная і няўстойлівая паветраная маса, якая будзе паступаць з Балтыйскага мора. Ноччу пераважна без ападкаў, днём месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Тэмпература паветра ўначы складзе 2–9 градусаў цяпла, па паўночным захадзе месцамі на глебе чакаюцца слабыя замаразкі да нуля — мінус 1 градуса. Днём тэмпература паветра будзе плюс 14–20 градусаў.0-

Каментары

Цяпер чытаюць

Сям’ю з дзіцём не пусцілі есці ўнутры кавярні піцу навынас. «Гараж» апраўдваецца, інтэрнэт спрачаецца4

Сям’ю з дзіцём не пусцілі есці ўнутры кавярні піцу навынас. «Гараж» апраўдваецца, інтэрнэт спрачаецца

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША рыхтуюцца браць на абардаж танкеры, звязаныя з Іранам1

УСУ нанеслі ўдар па вайсковым заводзе ў Таганрогу

З кім людзі гатовыя дзяліцца больш ахвотна, а з кім — менш, і пры чым тут палітыка?

«Ціса» ў Венгрыі атрымала нават больш парламенцкіх мандатаў, чым меркавалася папярэдне6

Дзявятая планета Сонечнай сістэмы: ці блізкія мы да разгадкі яе таямніцы?3

Meta збіраецца праз штучны інтэлект звольніць 8 тысяч работнікаў3

Беларусы масава перасаджваюцца на горныя ровары5

У Германіі за год падстрэлілі каля 3 тысяч радыеактыўных дзікоў5

У клецкай паліклініцы пацыенты пабіліся за месца ў чарзе. Цяпер будзе суд

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сям’ю з дзіцём не пусцілі есці ўнутры кавярні піцу навынас. «Гараж» апраўдваецца, інтэрнэт спрачаецца4

Сям’ю з дзіцём не пусцілі есці ўнутры кавярні піцу навынас. «Гараж» апраўдваецца, інтэрнэт спрачаецца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць