14 чэрвеня яго адкрыў вядомы сацыёлаг Андрэй Вардамацкі.
Разам з ім у прэзентацыі Цэнтра ўзялі ўдзел палітолаг Павал Усаў і эканаміст Леанід Злотнікаў. Паводле ініцыятараў стварэння Цэнтра, гэтая аналітычная арганізацыя будзе вывучаць Беларусь і сітуацыю ў ёй з сацыялагічнай, палітычнай і эканамічнай перспектывы.
Цэнтр плануе стаць самаакупным і не шукаць для сваёй дзейнасці грошы сярод грантавых праектаў. Для гэтага арганізацыя плануе прадаваць вынікі сваёй працы. Як прыклад такой дзейнасці на адкрыцці Цэнтра быў прэзентаваны даклад аб геапалітычных арыентацыях беларусаў.
Каментары