Усяго патроху77

У Гродзенскай вобласці ДАІ ўсталюе расцяжкі на англійскай мове + фота

Гродзенская дзяржаўтаінспекцыя распрацавала эскізы расцяжак на англійскай мове. На расцяжках па-англійску напісана: «На Гродзеншчыне ліхачоў пазбаўляюць правоў. Адназначна».

Пра гэта паведамляе прэс-служба дзяржаўтаінспекцыі (ДАІ) Гродзенскай вобласці. Паводле гэтага паведамлення, плануецца, што новыя расцяжкі з’явяцца на беларуска-польскай і беларуска-літоўскай межах, у тым ліку каля мытнага пункта пропуску «Каменны Лог» Ашмянскага раёна і каля мытнага пункта пропуску «Катлоўка» Астравецкага раёна.

Таксама расцяжкі павінны быць устаноўленыя каля мытных пунктаў «Пагранічны» Бераставіцкага раёна, «Брузгі» і «Прывалка» Гродзенскага раёна і «Беняконі» Воранаўскага раёна.

Прэс-служба ДАІ Гродзенскай вобласці паведамляе: на дарогах вобласці ў 2011 годзе загінулі 140 чалавек. 40 з іх — падчас дарожна-транспартных здарэнняў, якія адбыліся з удзелам замежных кіроўцаў.

Гродзенская дзяржаўтаінспекцыя звяртаецца да чытачоў сайта gaigrodno.by з прапановай выказаць сваё меркаванне пра новыя расцяжкі на англійскай мове.

Варта з прыкрасцю адзначыць, што гродзенскае ДАІ ўжывае па-ангельску русіфікаваны варыянт назвы Гродна, а не дзяржаўны стандарт транслітэрацыі назваў геаграфічных пунктаў з беларускай мовы.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Сям’ю з Мінска будуць судзіць за здраду дзяржаве і кантрабанду зброі. Іх, падобна, затрымалі на мяжы — вось што вядома7

Сям’ю з Мінска будуць судзіць за здраду дзяржаве і кантрабанду зброі. Іх, падобна, затрымалі на мяжы — вось што вядома

Усе навіны →
Усе навіны

Аляксей Хлястоў на свабодзе10

«Лепш 28‑м членам ЕС, чым 51‑м штатам ЗША». Прэзідэнт Фінляндыі прапанаваў запрасіць у Еўрасаюз Канаду5

У беларускіх лясах ужо збіраюць першыя суніцы

Новыя грузавікі вызвалілі ад утылізацыйнага збору

Каталіцкі святар на Магілёўшчыне раздаў усю маёмасць парафіянам: Добра не мець нічога, апроч дзвюх вопратак6

Гід-шэрп правёў на Эверэсце шэсць дзён без вады, ежы і запасаў кіслароду. Яго ўдалося выратаваць1

Саша Зверава, былая дзяўчына Эдуарда Бабарыкі, пераехала ў Ізраіль33

Стала вядома, якога святара-стараабрадца затрымалі ў Пастаўскім раёне1

Памерла Маржан Сатрапі — аўтарка графічнага рамана «Персеполіс»

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сям’ю з Мінска будуць судзіць за здраду дзяржаве і кантрабанду зброі. Іх, падобна, затрымалі на мяжы — вось што вядома7

Сям’ю з Мінска будуць судзіць за здраду дзяржаве і кантрабанду зброі. Іх, падобна, затрымалі на мяжы — вось што вядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць