Грамадства44

Крысьціна Шацікава пра сваё «лячэньне» ў вар’ятні

Дысыдэнтка расказала пра тое, што зь ёю адбывалася ў Магілёве, дзе КДБ спрабавала адправіць яе ў псыхіятрычную больніцу.

Напярэдадні Дня волі , 22 сакавіка, Крысьціну Шацікаву затрымалі ў Менску і прывезьлі ў Магілёў. У магілёўскім КДБ вядомую дэмакратычную актывістку, адну з гераіняў палаткавай плошчы Каліноўскага спрабавалі пераканаць ня браць удзелу ў сёлетнім сьвяткаваньні і ўзамен за гэта спыніць крымінальны перасьлед. Пасьля адмоўнага адказу Крысьціны

адразу на вуліцы на яе напалі невядомыя , зацягнулі ў машыну. Праз некаторы час стала вядома, што Крысьціна знаходзіцца ў Магілёўскім псыхіятрычным шпіталі, адкуль яе выпусьцілі ўчора. Сёньня Крысьціна расказала нашаму Радыё пра падрабязнасьці.

‑‑ Тыя людзі, якія мяне выкралі (у Магілёве), іншага слова для гэтага няма, былі тыя самыя, якія мяне забіралі зь Менску , з кватэры Андрэя, майго добрага сябра. Тайну сьледзтва я нікому не расказваю, я сьвята датрымліваю законы, хаця нашы законы цяпер ‑пусты гук. Што не датычыць тайны сьледзтва: мяне папярэдзілі, мне далі магчымасьць выйсьці з гэтага становішча крыху інакш. І чэсна кажучы, я задумалася, бо было вялікае спакушэньне пазьбегнуць такога лёсу, але я тады не ведала, што гэта будзе псыхіятрычная бальніца . Калі са мной разьвітваліся (у КДБ), то сказалі : вельмі шкада, вы б маглі пазьбегнуць больш страшных уражаньняў.

‑‑Калі вы зразумелі, што з рук КДБ пераходзіце ў рукі медыкаў, ці было ў вас уражаньне, што яны працуюць як гульцы адной каманды, што ўрачы і санітары выконваюць пастаўленую задачу?

‑‑ Па дарозе ў шпіталь была спроба згвалтаваньня, я думаю, дзеля таго, каб мяне раззлаваць, каб я выглядала як ў стане афекту. Бо з маім характарам мне вельмі складана прыпісаць нейкія адхіленьні. Пасьля гэтага сказалі :»хопіць» і павезьлі мяне туды. Доктар, які мяне прымаў, не прадставіўся. Я патрабавала адваката, прадстаўнікоў прэсы... Выбачайце, мне цяжка гаварыць, учора ўначы мяне адвозілі ў рэанімацыю па «хуткай дапамозе»... Пасьля таго пры дапамозе санітараў мяне зацягнулі ў гэтае аддзяленьне, прывязалі і ўвесь час калолі моцныя транквілізатары.

‑‑ Што вы адчувалі, які эфект мелі тыя ін’екцыі?

‑‑ Спачатку з’яўляліся такія крывавыя плямы, якія плавалі перад вачыма, перастаеш адчуваць рукі‑ногі, як быццам вы іх адсядзелі, адляжалі... Гэта паралізуе, ты ня можаш хадзіць, ты становішся як ватны, табе дрэнна, ня маеш апетыту. Вы ведаеце, я ўжо не баюся нічога гаварыць па радыё, але калі чалавек чатыры дні не ходзіць у туалет «па маленькаму»...

‑‑ А вы не мелі магчымасьці піць ваду?

‑‑ Не было ніякага жаданьня . Першы раз я паела ўчора дома і тое пасьля таго, як выклікалі «хуткую» і мяне звазілі ў рэанімацыю, дзе зрабілі ўколы... Пасьля гэтага я з’ела маленькі бутэрброд. Перад гэтым спробы паесьці выклікалі моцныя ваніты.

‑‑ Крысьціна, ці будзеце вы дабівацца расьследаваньня гэтага здарэньня?

‑‑ Учора мне выклікаў «хуткую»якраз адзін з маіх правабаронцаў Уладзімір Краўчанка , учора ж мы з праваабаронцам Бучэлем і журналістам Алесем Бураковым езьдзілі па судмэдэкспертызах, але ўначы было ўсё зачынена. Я буду даводзіць гэтую справу да канца. Адразу ж, як я толькі выйшла з псыхіятрычнай бальніцы, мы паехалі на суд, дзе суділі нашых актывістаў...

Мне задавалі там такое пытаньне:»Спадзяёмся, цяпер вы адумаліся?» Я сказала, што калі я калі‑небудзь і сумнявалася, бо было шмат і стомленасьці, і расчараваньня, то цяпер я ўпэўненая на ўсе дзьвесьце працэнтаў і магу толькі падзякаваць ім за стымул для далейшай працы.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Расійскія ваенкары заяўляюць, што страты дасягнулі непрымальнага ўзроўню. «Чакае нас рэмейк восені 2022 года»12

Расійскія ваенкары заяўляюць, што страты дасягнулі непрымальнага ўзроўню. «Чакае нас рэмейк восені 2022 года»

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская, магчыма, адзначыць Дзень Волі ў Кіеве14

Прыбытак Volkswagen упаў на 44%. Канцэрн скароціць 50 тысяч працоўных месцаў у Германіі17

Зяленскі: Структура расійскіх страт — 62% забітых і 38% параненых3

У Мінску пачалі будаваць вялікі падземны фудкорт4

У Польшчы паведамілі пра затрыманне беларускага «злодзея ў законе». Вось толькі незразумела, што з ім рабіць далей

Украіна прапаноўвала ЗША тэхналогіі процідзеяння іранскім беспілотнікам. Тыя не зацікавіліся, цяпер лічаць гэта «найбольшым промахам»14

ЗША абмяжуюць паслабленне нафтавых санкцый супраць Расіі пастаўкамі ў Індыю3

Пасля некалькі гадоў скарачэння ў Беларусі зноў стала расці колькасць аграсядзіб

Прызналі «экcтрэмісцкім фармаваннем» тэлеграм-чат «Беларусы Валенсіі»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расійскія ваенкары заяўляюць, што страты дасягнулі непрымальнага ўзроўню. «Чакае нас рэмейк восені 2022 года»12

Расійскія ваенкары заяўляюць, што страты дасягнулі непрымальнага ўзроўню. «Чакае нас рэмейк восені 2022 года»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць