Усяго патроху1717

У цэнтры Мінска з'явіцца новая рок-кавярня

Неўзабаве ў цэнтры сталіцы адкрыецца новая ўстанова грамадскага харчавання, якая прэтэндуе стаць «культурным цэнтрам для рокераў».

Рок-кавярня «TNT» размесціцца па адрасе Рэвалюцыйная, 9, у будынку, што з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю. Назву стваральнікі пазычылі ў аўстралійскіх дзядуляў з «AC/DC» (так называецца адна з песень знакамітых рокераў). А яшчэ TNT можна расшыфраваць як трынітраталуол, ці траціл, «выбухоўка» ў цэнтры горада.

Ідэя рок-кафэ сама па сабе не новая. Першая ўстанова падобнага кшталту — «Hard Rock Cafe», з’явілася ў Лондане напачатку 70-х. Цяпер гэта сетка налічвае 150 рэстаранаў у 53 краінах свету.

«Веласіпед мы не вынаходзілі», прызнаецца Аляксей Кароль, адзін з супрацоўнікаў. «Але мінскі „TNT“ — гэта цалкам аўтарскі праект, які будзе не падобны да іншых».

Імя аўтара нам не паведамілі, спаслаўшыся на камерцыйную таямніцу. Вядома толькі, што гэта заможны беларус, для якога рэстарацыі далёка не асноўны від прыбытку.

Адметнасць кавярні дапамагалі стварыць вядомыя беларускія дызайнеры Уладзімір Цэслер і Аляксандр Трусаў.

Нават за некалькі тыдняў да адкрыцця паглядзець тут ёсць на што. Падлога выкладзеная старымі вінілавымі пласцінкамі і заліта празрыстым вінілам. На сценах — шматлікія гітары, постары вядомых рок-гуртоў. Ды аграменныя плазменныя тэлевізары, па якіх будуць круціць канцэрты тых самых гуртоў.

А вось футбол вы тут не пагледзіцё. «На першапачатковым этапе не хацелася б уключаць спартыўныя трансляцыі. Гэта рок-установа, і тут павінны ісці музычныя перадачы», кажа Яўген, іншы супрацоўнік.

Меню рэстарана таксама «канцэптуальнае». Пераважаюць стравы амерыканскай кухні: фаст-фуд, грыль-меню, бурытас. А як жа, «рок — ён адтуль».

Апроч амерыканскай, у меню і афармленні страваў будзе прысутнічаць «саўдэпаўская» тэматыка. Маўляў, настальгія па часах, калі рок быў забаронены.

Стваральнікі абяцаюць здзівіць усіх незвычайнай падачай страваў ды напояў.

Напрыклад, піва вам могуць прынесці ў вядры, вантузе ці нават медыцынскім гаршку.

Яшчэ з кулінарных «фішак» — «дні абароны дзяцей ад маннай кашы», з пашыраным дзіцячым меню. Так, у гэтай рок-кавярні будзе месца і для нашчадкаў рокераў.

Тым, каму будзе дрэнна пасля «ўчорашняга», прапануюць стравы з «апахмельнага меню».

«Я буду парушаць правілы працы ў грамадскім харчаванні і рабіць гэта як наш стандарт. Верагодна, што бармэны будуць падтрымліваць гасцей выпіць з імі, парушаючы дырэктыву № 1», жартуе Яўген.

«Рок не абмяжоўнаецца адной музыкай. Гэта стыль жыцця. Узровень унутранай свабоды. Менавіта такіх людзей хацелася б сабраць», кажа Аляксей.

«Можна не любіць рок-музыку, але быць чалавекам свабодных поглядаў, дадае Яўген. «Разумець, што ёсць нешта за межамі правілаў, дазволенага. Гэта і ёсць рок’н’рол. Гэта заўсёды быў пратэст, вольнае мысленне».

Як кажуць стваральнікі, «ТНТ» задуманы «не на адну ноч». Іх ідэя — каб паміж кліентам і барам завязаліся больш сур’ёзныя адносіны. Каб гэта быў «клуб» у добрым сэнсе слова, дзе збіраюцца аднадумцы.

Каментары17

Што за Дзмітрый Скіндзераў, які абвясціў вайну Ціханоўскай? Супрацоўніцтва з ГУБАЗіКам, даўгі ў Беларусі, даўгі ў Літве37

Што за Дзмітрый Скіндзераў, які абвясціў вайну Ціханоўскай? Супрацоўніцтва з ГУБАЗіКам, даўгі ў Беларусі, даўгі ў Літве

Усе навіны →
Усе навіны

Спікер армянскага парламента: Арменія можа выйсці з АДКБ і ЕАЭС, калі Масква будзе ісці на абвастрэнне4

«Прабачце мне, даследчыкі, за ўсё». Фёдар Паўлючэнка адказаў Уладзіславу Чаховічу23

Бацька дарадцы Ціханоўскай Дзяніса Кучынскага працуе ў кіраўніцтве выканкама? Не, гэта не так20

«70 заказаў на дзень». Беларуска выпякае ў Варшаве велікодныя булкі, якія здзіўляюць палякаў3

У Непале горныя праваднікі правакавалі «горную хваробу» ў турыстаў, каб на гэтым узбагачацца

Ведаеце лубін? Навукоўцы з Мінска распрацавалі катлеты з яго. Але самі не гатуйце ні ў якім разе!1

Беларускае тэлебачанне пакажа велікодныя каталіцкія набажэнствы1

Гінулі ад паводкі, але выратаваліся пераездам. Як цяпер жывецца ў Беларусі турападобным быкам2

Сілавікі заняліся заснавальнікамі дабрачыннага фонду «Цуд дзецям». Сцвярджаюць, што яны махляры1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што за Дзмітрый Скіндзераў, які абвясціў вайну Ціханоўскай? Супрацоўніцтва з ГУБАЗіКам, даўгі ў Беларусі, даўгі ў Літве37

Што за Дзмітрый Скіндзераў, які абвясціў вайну Ціханоўскай? Супрацоўніцтва з ГУБАЗіКам, даўгі ў Беларусі, даўгі ў Літве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць