Меркаванні1717

«Шкадую, што пераехала з Мінска ў Заслаўе»

У Заслаўі застаецца нявырашанай праблема вады.

Летась «НН» пісала пра сітуацыю з вадой у Заслаўі. На жаль, праблема не знікла. «Шкадую, што пераехала з Мінска ў Заслаўе», піша наша чытачка Галіна і далучае фота: Напор вады малы, першыя 5 хвілін з крана цячэ брудная жыжа. Яна перабралася ў Заслаўе з Мінска каля года таму. Чаму яна мусіць плаціць за непрыдатную для ўжывання ваду, якую рэгулярна даводзіцца зліваць?

«Самае сумнае, што, для з мясцовых — гэта нармальная з’ява.
Магчыма, нехта скажа, што я распешчаная жанчына са сталіцы, але жыць у ХХІ стагоддзі ў нармальных умовах — гэта павінна быць нормай!» — піша жыхарка Заслаўя.

Праблема ў састарэлых камунікацыях

У Заслаўскай ЖКГ карэспандэнту «НН» расказалі, што вада ў кватэры жыхароў горада падаецца з артэзіянскай свідравіны. Яна ідзе па цэнтральнай магістралі, закладзенай дзясяткі гадоў таму. Акрамя таго, у саміх дамах водаправоды ў многіх выпадках таксама патрабуюць рамонту і прачысткі.

Супрацоўнік ЖКГ Сяргей Маісеенка кажа, што ягоная арганізацыя не здымае з сябе ўсёй адказнасці, але і ЖЭУ маглі б таксама парупіцца пра стан жыллёвага фонду.

Бяда ўсёй краіны

У Беларускім таварыстве абароны спажыўцоў расказалі, што даволі часта сутыкаюцца з падобнымі скаргамі.

Як патлумачылі ў таварыстве, у выпадку частай падачы няякаснай вады спажыўцы маюць права па кампенсацыю. Але перш за ўсё неабходна звярнуцца ў занальны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі.
Калі праверка выявіць, што вада насамрэч не адпавядае нормам, з вынікамі экспертызы можна ісці ў суд. Зрэшты, у таварыстве падкрэслілі, што часам сам факт праверкі з цэнтра гігіены вырашае праблему.

Такая вадкасць цякла з кранаў у гарадскіх кватэрах Заслаўя ўвечары 9 ліпеня 2012 года пасля двух адключэнняў электрычнасці. Брудная вада сцякала да раніцы.

Каментары17

Цяпер чытаюць

Мікола Статкевіч павіншаваў беларусаў з Днём Волі, запісаўшы першае ВІДЭА пасля вызвалення7

Мікола Статкевіч павіншаваў беларусаў з Днём Волі, запісаўшы першае ВІДЭА пасля вызвалення

Усе навіны →
Усе навіны

Прэм'ер Літвы: Дрон, што ўпаў у краіне, быў украінскім13

У Мінскім раёне затрымалі двух хлопчыкаў-зачэпераў

ЗША на перамовах з Украінай патрабуюць вываду войск з Данбаса18

Севярынец расказаў, як у шклоўскай калоніі сачылі, каб ён на Дзень Волі не вывесіў бел-чырвона-белы сцяг4

«Перспектыў нуль»: у Літве зрабілі выснову пасля кантактаў Лукашэнкі з ЗША5

Белстат назваў сярэдні заробак па краіне за люты1

Іранская апазіцыя не выходзіць на вуліцы, бо іх занялі ўзброеныя прыхільнікі рэжыму аятол5

Прадстаўнік Украіны ў ААН нагадаў расіянам, дзе была Кіеўская Русь, а дзе «квакалі жабы»18

Лукашэнка едзе ў КНДР21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мікола Статкевіч павіншаваў беларусаў з Днём Волі, запісаўшы першае ВІДЭА пасля вызвалення7

Мікола Статкевіч павіншаваў беларусаў з Днём Волі, запісаўшы першае ВІДЭА пасля вызвалення

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць