Грамадства4848

«Сапраўдны патрыёт мусіць адпрацаваць па размеркаванні»

Белдзяржуніверсітэт спаганяе грошы за навучанне з выпускніка, які паступіў у магістратуру ЕГУ.

У 2009 годзе мінчук Алесь Шамякін скончыў гістфак БДУ. Вучыўся ён добра, у яго залікоўцы багата «дзявятак» і «васьмёрак». А дыплом на тэму «Лібералізм у сучаснай Расіі» абараніў на «10».

Атрымаўшы сертыфікат аб вышэйшай адукацыі, як «бюджэтнік» ён мусіў ці адпрацаваць два гады па размеркаванні, ці паступаць у магістратуру, ці сплаціць грошы за ўсе 5 год навучання.

Малады гісторык-палітолаг падаў дакументы ў магістратуру Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта ў Вільні на спецыяльнасць «Дэмакратыя і грамадзянская супольнасць».

Летам шчаслівы выпускнік уладкоўваў неабходныя фармальнасці па далейшай вучобе.

Заставалася адно падпісаць заяву ў дэканаце.

Калі ж на пачатку верасня хлопец прыйшоў да дэкана гістфака Сяргея Ходзіна, то пачуў літаральна наступнае:

«Там, дзе ёсць назва ЕГУ, я свой подпіс не пастаўлю. Яны для нас «іншапланетнікі».

Азадачаны словамі дэкана,

Алесь Шамякін падаўся ў аддзел кадраў БДУ. Там на яго здзіўлена паглядзелі і паказалі стос заяваў на навучанне ў замежных магістратурах,
падпісаных іншымі дэканамі.

Хлопец зноў пайшоў да дэкана. Але

Ходзін не здаваўся: «Хай аддзел кадраў дасць мне пісьмовы дазвол паставіць подпіс». Натуральна, «кадравікі» гэтага не зрабілі, бо не маюць на тое паўнамоцтваў.

Алесь абіваў парогі «альма матэр» некалькі дзён. Не атрымаўшы жаданага подпіса, хлопец зарэгістраваў заяву ў канцылярыі ўніверсітэта і з’ехаў на вучобу ў Вільню.

Праз некалькі месяцаў Шамякін атрымаў ліст з БДУ з патрабаваннем сплаціць 30 мільёнаў рублёў за вучобу ва ўніверсітэце.

Міністэрства адукацыі, куды хлопец скіраваў запыт з просьбай разабрацца ў сітуацыі, дало фармальную адпіску: хай вырашае суд.

Першае судовае паседжанне па пазове БДУ аб спагнанні грошай адбылося ў кастрычніку 2010 года. Суддзя Савецкага раёна Мінска Алена Лухверчык загадала бакам вырашыць праблему ў пазасудовым парадку.

Суддзя не прыняла пазоў БДУ, бо Алесь, дазнаўшыся пра штраф, прасіў прарэктара БДУ размеркаваць сябе. Просьбу не задаволілі. Суддзя разважыла: адказчык спрабаваў мірна разабрацца — пазоўнік не захацеў,
а таму пытанне здымаецца.

«Пакрыўджаны» ўніверсітэт падаў касацыйную скаргу ў Мінскі гарадскі суд. Справу адправілі на перасуд, а суддзя Лухверчык, якая прыняла рашэнне на карысць хлопца, атрымала заўвагу.

У канцы сакавіка 2012 года суд Савецкага раёна г. Мінска задаволіў пазоў БДУ да былога студэнта аб спагнанні сродкаў на навучанне.

Мы запыталі ў дэкана гістарычнага факультэта Сяргея Ходзіна, чаму ён не падпісаў заявы былога студэнта.

«Я як дэкан у дадзеным выпадку не маю паўнамоцтваў падпісваць нейкія адтэрміноўкі…Я ўжо дзесяць гадоў як дэкан і добра ведаю свае правы», — сказаў Ходзін.

Пры гэтым,

ён не адмаўляе, што, калі б у заяве Шамякіна значыўся не ЕГУ, а іншая навучальная ўстанова, ён паставіў бы свой подпіс.

Па словах Ходзіна, сапраўдны патрыёт павінен адпрацаваць па размеркаванні.
Дэкан прывёў уласны прыклад: «Я вось таксама адпрацаваў у вёсцы тры гады… З радасцю ўзгадваю той час. Потым я паступіў у аспірантуру, вучыўся. Дзякуй боку, дэкан факультэта».

Калі ж студэнт з’едзе за мяжу, кажа Ходзін, то хто парупіцца пра «падаткаплатнікаў, якія не з вельмі вялікіх заробкаў плацілі падаткі, каб ты атрымліваў у гэтай краіне адукацыю»?

28 чэрвеня Алеся Шамякіна чакавае чарговае, ужо дзясятае судовае паседжанне. Калі справа вырашыцца на карысць універсітэта, хлопцу давядзецца вярнуць грошы за навучанне.

Каментары48

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай11

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай

Усе навіны →
Усе навіны

Наколькі добра дзіця будзе спаць уначы, вызначаецца яшчэ да нараджэння. І будучая маці можа на гэта паўплываць

Тэлевізары LG «гніюць» з краёў: працяглы тэст паказаў праблему OLED-экранаў

Ціханоўская — генсаку АБСЕ: Дыялог з Мінскам павінен пачынацца з пытання палітвязняў6

У Салігорску паказалі, што робіцца ў адным з дамоў са смеццеправодам ВІДЭА8

На дне Міжземнага мора знайшлі каля 1300 нейкіх кругоў. Як яны ўтварыліся?2

У Браславе басейн, адкрыты да 7 лістапада, спыніў працу ўжо праз некалькі дзён2

Еўрасаюз адправіць на перамовы з Расіяй цэлую каманду3

«Людзі, якія прымаюць рашэнні і ставяць подпісы, сталі хавацца». Адвакатка Ціханоўскага, Бабарыкі і Дзядка расказала пра суддзяў, якія выносяць незаконныя прысуды3

«Сняданак па 74 капейкі, абед па 43 капейкі». Беларуска расказала, як харчуецца на $50 у месяц6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай11

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць