Эканоміка

Банкаўскія камісіі за крэдыт адменяць у 2013 г.

29 ч

эрвеня савет рэспублікі ўхваліў праект закона аб унясенні паправак у Банкаўскі кодэкс. Палата прадстаўнікоў прыняла праект гэтага заканадаўчага акта 27 чэрвеня.

Прадстаўляла законапраект членам савета Рэспублікі старшыня праўлення Нацыянальнага банка, член верхняй палаты парламента Надзея Ермакова.

Паводле яе слоў, законапраект скіраваны на ўдасканаленне норм Банкаўскага кодэкса з улікам міжнародных стандартаў у сферы банкаўскага заканадаўства, актаў прэзідэнта і правапрымяняльнай практыкі. На аснове рэкамендацый Міжнароднага валютнага фонду і Сусветнага банка прадугледжваецца ўзмацненне аперацыйнай і фінансавай незалежнасці Нацыянальнага банка Беларусі, удасканальваюцца працэдуры ў сферы нагляду за ажыццяўленнем банкаўскай дзейнасці, а таксама на кансалідаванай аснове за дзейнасць банкаўскіх груп і банкаўскіх холдынгаў.

За Нацбанкам замацоўваецца новая функцыя — ажыццяўленне маніторынгу фінансавай стабільнасці, аб'ектамі якога будуць з'яўляцца не толькі банкі і нябанкаўскія крэдытна-фінансавыя арганізацыі, але і фінансавыя пасрэднікі, фінансавыя рынкі і плацежная сістэма ў цэлым.

У мэтах далейшай лібералізацыі эканамічных адносін законапраектам прадугледжваецца спрашчэнне працэдур дзяржаўнай рэгістрацыі і ліцэнзавання банкаў. Пры гэтым прадугледжваецца, што банкі могуць стварацца выключна ў форме акцыянерных таварыстваў, а таксама ўстанаўліваюцца жорсткія патрабаванні да карпаратыўнага кіравання і кіравання рызыкамі, ажыццяўлення ўнутранага кантролю і аўдыту.

Апрача таго, замацоўваецца вызначэнне паняцця "электронныя грошы" — гэта легалізуе абарот такіх сродкаў плацяжу, а таксама адмяняюцца камісійныя і іншыя плацяжы за карыстанне крэдытам (апрача працэнтаў за карыстанне крэдытам), што цягне празрыстасць і прадказальнасць адносін банка з кліентамі.

Упершыню на заканадаўчым узроўні замацоўваецца вызначэнне тэрміну "стаўка рэфінансавання". Пад ім падразумяваецца стаўка Нацбанка, якая з'яўляецца базавым інструментам рэгулявання ўзроўню працэнтных ставак на грашовым рынку і служыць асновай для ўстанаўлення працэнтных ставак па аперацыях давання ліквіднасці банкам.

Дакумент таксама прадугледжвае заканадаўчае замацаванне паняцця "матываванае меркаванне" пры ажыццяўленні Нацбанкам банкаўскага нагляду. Пад ім падразумяваецца фармалізаванае, лагічна абгрунтаванае прафесійнае меркаванне работнікаў Нацбанка, якое можа з'яўляцца падставай для прыняцця рашэнняў па ажыццяўленні банкаўскага нагляду праўленнем Нацбанка і яго службовымі асобамі.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН.

Каментары

Цяпер чытаюць

Як выглядае стылёвы дом новай рэктаркі Акадэміі мастацтваў коштам паўмільёна даляраў18

Як выглядае стылёвы дом новай рэктаркі Акадэміі мастацтваў коштам паўмільёна даляраў

Усе навіны →
Усе навіны

Чатыры шляхі завяршэння вайны ў Іране5

З Дубая вылецеў першы вывазны рэйс «Белавія» на Мінск

Стала вядома, адкуль пачнуць будаваць кальцавую лінію мінскага метро

«Поўная нявызначанасць». Што будзе з турыстамі, якія планавалі адпачынак у ААЭ ў сакавіку?

Палітзняволеную Алену Маліноўскую, якую паўторна арыштавалі ў дзень вызвалення, будуць судзіць па новых крыміналках

Ізраіль разбамбіў будынак, дзе абіралі новага кіраўніка Ірана11

Арына Сабаленка паказала свайго новага хатняга гадаванца ФОТЫ1

У Амстэрдаме аб'явілі пра знаходжанне раней страчанай карціны Рэмбранта

«Растае снег, ідзе дождж — мы плывём»: у Віцебску новабудоўлю падтоплівае ўжо другую вясну

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як выглядае стылёвы дом новай рэктаркі Акадэміі мастацтваў коштам паўмільёна даляраў18

Як выглядае стылёвы дом новай рэктаркі Акадэміі мастацтваў коштам паўмільёна даляраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць