Літаратура22

Маркес дзяцінее?

Пра гэта паведаміў брат пісьменніка.

Знакаміты калумбійскі пісьменнік, уладальнік Нобелеўскай прэміі па літаратуры Габрыэль Гарсія Маркес цяжка хворы. Як распавёў брат пісьменніка Хаім Гарсія Маркес на сустрэчы са студэнтамі ўніверсітэта ў Картахене, 85-гадовы Габрыэль Гарсія Маркес пакутуе ад старэчай прыдуркаватасці.

«У яго праблемы з памяццю. Часам я плачу, разумеючы, што губляю яго», — сказаў брат пісьменніка, дадаўшы, што з-за праблем са здароўем Габрыэль Гарсія Маркес больш не можа пісаць.

Брат пісьменніка таксама паведаміў, што Маркес знаходзіцца ў здавальняючай фізічнай форме і «захоўвае уласцівыя яму пачуцце гумару і энтузіязм».

У калумбійскіх СМІ раней неаднаразова з’яўляліся паведамленні аб цяжкім захворванні знакамітага пісьменніка, аднак афіцыйнага пацвярджэння гэтых звестак да цяперашняга моманту не было.

Габрыэль Гарсія Маркес з’яўляецца адной з ключавых фігур лацінаамерыканскага «літаратурнага феномену» 1960-х. Найбольш вядомай працай калумбійскага пісьменніка лічыцца раман «Сто гадоў адзіноты».

Каментары2

Цяпер чытаюць

Сакратар Рады бяспекі заклікаў беларусаў не ездзіць у Расію10

Сакратар Рады бяспекі заклікаў беларусаў не ездзіць у Расію

Усе навіны →
Усе навіны

Сталі вядомыя падрабязнасці пра затрыманых у Польшчы агентаў беларускіх спецслужб, якія здымалі апазіцыйныя акцыі3

У Варшаве затрымалі беларуса і паляка, якія здымалі мерапрыемствы беларускай дыяспары2

Дрон скінуў пакет з фарбай на пасольства Расіі ў Швецыі1

Чаму Крэмль не здольны спыніць паліўны крызіс у Маскве нават цаной татальнага дэфіцыту ў рэгіёнах5

У Чэхіі 23‑гадовы беларус Якаў Кудзялевіч выйшаў з комы, якая працягвалася 73 дні1

Сёння стартуе Будслаўскі фэст2

Мінскага маналітчыка асудзілі за Гаюна5

У Віцебску прадаюць будынак былога хедэра, дзе вучыўся Марк Шагал1

На Камароўцы «абясцэніліся» ягады

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сакратар Рады бяспекі заклікаў беларусаў не ездзіць у Расію10

Сакратар Рады бяспекі заклікаў беларусаў не ездзіць у Расію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць