Спорт

Кандрацьеў назваў канчатковы склад алімпійскай футбольнай зборнай

Капітанам зборнай на Алімпіядзе будзе Станіслаў Драгун.

Галоўны трэнер алімпійскай зборнай Беларусі Георгій Кандрацьеў вечарам 9 ліпеня назваў канчатковы склад каманды, якая возьме ўдзел у лонданскай Алімпіядзе.

Як паведаміла прэс-служба Беларускай федэрацыі футбола, не трапілі ў асноўны спіс абаронцы Віталь Гайдучык і Алег Вераціла, нападаючы Максім Скавыш і варатар Філіп Вайцяховіч. Яны ўключаныя ў рэзерв.

У лік 18 выбраных Кандрацьевым футбалістаў увайшлі:

брамнікі — Аляксандр Гутар (1989 год нараджэння), Андрэй Шчарбакоў (1991) (абодва — БАТЭ, Барысаў);

абаронцы — Аляксей Казлоў (1989; «Тарпеда-БелАЗ», Жодзіна), Максім Вітус (1989; «Нёман», Гродна), Ігар Кузьмянок (1990; «Гомель»), Дзяніс Палякоў (1991; БАТЭ), Аляксей Гаўрыловіч (1990; «Нафтан», Наваполацк), Сяргей Паліцевіч (1990; «Дынама», Мінск);

паўабаронцы — Дзмітрый Бага (1990), Рэнан Брэсан (1988) (абодва — БАТЭ), Ілья Алексіевіч (1991; «Гомель»), Арцём Салавей (1990; «Тарпеда-БелАЗ»), Станіслаў Драгун (1988) («Дынама»), Міхаіл Гардзяйчук (1989; «Белшына»);

форварды — Ягор Зубовіч (1989; «Нафтан»), Андрэй Варанкоў (1989; «Нёман»), Уладзімір Хвашчынскі (1990; «Брэст»), Сяргей Карніленка (1983; «Крылы Саветаў», Самара, Расія).

Капітанам зборнай на Алімпіядзе будзе Станіслаў Драгун.

Алімпійскі турнір пачнецца для беларускай зборнай 26 ліпеня матчам з Новай Зеландыяй. 29 ліпеня каманда Кандрацьева згуляе з бразільцамі, 1 жніўня — з Егіптам. У чвэрцьфінал выходзяць дзве лепшыя каманды кожнай з чатырох груп.

Каментары

Цяпер чытаюць

У 2021 годзе выпускніца адмовілася паціснуць руку Гігіну на ўручэнні дыплома. Цяпер БДУ не хоча яго пацвярджаць29

У 2021 годзе выпускніца адмовілася паціснуць руку Гігіну на ўручэнні дыплома. Цяпер БДУ не хоча яго пацвярджаць

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі з раніцы ўжо амаль +27°С

У Беларусі множацца пляцоўкі для танцаў на свежым паветры — паглядзіце, як адпальваюць разам моладзь і пенсіянеры ў Серабранцы15

Рыбакоў у ААН назваў украінскім беспілотнік, які ўдарыў па аўтобусе ў Бранскай вобласці15

Галкіпер Парагвая прадаў сваю форму з-за хваробы сына, а цяпер выбіў Германію і свайго куміра з чэмпіянату свету1

Марока прабілася ў 1/8 фіналу, у серыі пенальці абыграўшы Нідэрланды1

Загадкавая паталогія зубоў, якая закранае мільёны дзяцей1

«З Бандэрай Украіну ў ЕС не прымуць»: у Польшчы прыгразілі блакаваць шлях Украіны ў Еўрасаюз30

Калеснікава стала стыпендыяткай праграмы Кісінджэра ў Інстытуце Маккейна ў Арызоне21

Першая мегасенсацыя на чэмпіянаце: Германія вылецела ўжо ў 1/16 ад сціплага Парагвая6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У 2021 годзе выпускніца адмовілася паціснуць руку Гігіну на ўручэнні дыплома. Цяпер БДУ не хоча яго пацвярджаць29

У 2021 годзе выпускніца адмовілася паціснуць руку Гігіну на ўручэнні дыплома. Цяпер БДУ не хоча яго пацвярджаць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць