Літаратура11

Аўстрыйцы QR-кодамі змагаюцца за бібліятэку

Два энтузіясты стварылі для жыхароў аўстрыйскага горада Клагенфурт віртуальную бібліятэку з доступам праз QR-коды.
Ініцыятыва носіць назву Projekt Ingeborg па імені аўстрыйскай пісьменніцы Інгеборг Бахман — літаратурная прэмія яе імя ўручаецца ў Клагенфурце штогод.

Аўтары праекта журналіст Георг Хольцэр (Georg Holzer) і праграміст Бруна Хаўценбергер (Bruno Hautzenberger) расклеілі ў Клагенфурце 70 жоўтых налепак. На кожную з іх нанесены штрыхкод, які можна счытаць смартфонам, планшэтам або іншай прыладай.

Налепкі таксама ўтрымліваюць радыёчастотную пазнаку, на якую рэагуюць апараты з модулямі бесправадной сувязі NFC.

У кодзе і ў пазнаках зашыфраваная спасылка на той ці іншы класічны літаратурны твор.

Усе творы маюць статус грамадскага здабытку і могуць распаўсюджвацца без абмежаванняў. Тэксты прадстаўленыя “Праектам Гутенберга” і інтэрнэт-крамай Amazon.

Месца, дзе знаходзіцца налепка, як правіла, звязанае з кантэкстам зашыфраванага ў ёй твора. Напрыклад, стыкер са спасылкай на аповед Артура Шніцлера “Забойца” змешчаны побач з паліцэйскім участкам.

Па заяве Хольцера і Хаўценбергера,

праект, акрамя распаўсюджвання літаратурных твораў, ставіць перад сабой яшчэ некалькі мэтаў. Адна з іх — заклік да абмеркавання праблемы аўтарскіх правоў, а другая — акцэнт на адсутнасці ў Клагенфурце гарадской бібліятэкі.

Па сучасных аўстрыйскіх законах, твор робіцца грамадскім здабыткам праз 70 гадоў пасля смерці аўтара. Хольцер і Хаўценбергер прапануюць скараціць гэты тэрмін. У Клагенфурце няма бібліятэкі нават нягледзячы на штогадовы фестываль.

Першыя налепкі з QR-кодамі з’явіліся ў горадзе 2 ліпеня. У жніўні Хольцер і Хаўценбергер хочуць пашырыць ініцыятыву і дадаць стыкеры са спасылкамі на творы сучасных мясцовых пісьменнікаў і музычных выканаўцаў.

QR-коды шырока выкарыстоўваюцца ў якасці спосабу дастаўкі дадатковай інфармацыі пра той ці іншым аб’ект.
Напрыклад, улады Масквы размясцілі іх на некаторых гістарычных будынках. Спасылка ў кодзе вядзе на вэб-старонку з даведкай аб будынку.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве22

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве

Усе навіны →
Усе навіны

МЗС Літвы пацвердзіла, што краіна абмяркоўвае з ЗША пытанне беларускіх калійных угнаенняў4

Памерла паэтка Раіса Баравікова2

Музыку з Гомеля асудзілі да трох гадоў калоніі за «Гаюна»4

На беларуска-літоўскай мяжы выявілі новы тунэль. З яго выйшлі 38 мігрантаў1

Аляксандру Мілінкевічу патрабуецца экстранная дапамога7

Альфа-Банк выпусціў марожанае. Смак незвычайны2

«Я з паліклінікі, скажыце свой рост і вагу». 18‑гадовы мінчук паверыў медсястры з тэлеграма і вынес з дому 12 тысяч даляраў5

Цэны на нерухомасць б’юць рэкорды. Нават у самым танным абласным цэнтры квадрат ужо за тысячу даляраў9

Ціханоўская і беларуская дэлегацыя ўсклалі кветкі на Майдане, да помнікаў Караткевічу, Жызнеўскаму, Шарамету10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве22

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць