Свет44

МЗС Літвы: Інфармацыя КДБ Беларусі пра шпіянаж не адпавядае рэчаіснасці

«Абвешчаная на афіцыйнай старонцы КДБ Беларусі інфармацыя не адпавядае рэчаіснасці. Такія інсінуацыі спецслужбаў суседняй краіны не садзейнічаюць паляпшэнню двухбаковых адносін «, — гаворыцца ў каментары МЗС Літвы з нагоды інфармацыі аб затрыманні ў Беларусі рэзідэнта ваеннай выведкі Літвы і асоб, якія знаходзяцца ў яго на агентурнай сувязі, ru.delfi.lt

Нагадаем, што сёння КДБ абнародаваў інфармацыю, што спынена шпіёнская дзейнасць беларускіх грамадзян, «якая ажыццяўлялася ў інтарэсах спецслужбаў Літвы».

    «Падчас правядзення агентурнай акцыі супрацоўнікі КДБ затрымалі з доказамі злачынства рэзідэнта вайсковай выведкі Літвы. Адначасова па факце перадачы замежнай спецслужбе сакрэтных звестак былі затрыманыя асобы, якія знаходзіліся ў яго на агентурнай сувязі», — распавялі ў камітэце. У выніку праведзеных аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў былі канфіскаваныя электронныя носьбіты і іншыя прадметы і матэрыялы, якая выкрываюць шпіёнскую дзейнасць затрыманых, накіраваную на атрыманне сакрэтнай інфармацыі ў ваеннай сферы, у тым ліку ў рамках адзінай сістэмы бяспекі Саюзнай дзяржавы. Акрамя таго, дакументальна былі пацверджаны факты правядзення агентурнай групай аперацый па здабывання інфармацыі з выкарыстаннем тэхнічных сродкаў з мэтай іх далейшай перапраўкі за мяжу. «Факт супрацоўніцтва з літоўскімі спецслужбамі пацвярджаецца сабранымі ў ходзе следства доказамі, а таксама прызнальныя паказанні саміх абвінавачаных», — падкрэслілі ў КДБ.

    Па заключэнні экспертаў сабраныя і падрыхтаваныя для перадачы літоўскай спецслужбе матэрыялы адносяцца да звестак, што складаюць дзяржаўныя таямніцы Беларусі. У дачыненні да затрыманых распачата крымінальная справа па арт. 356 КК Беларусі (здрада дзяржаве). Ім пагражае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін ад 7 да 15 гадоў.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Заўтра па Беларусі могуць прайсці тарнада2

Заўтра па Беларусі могуць прайсці тарнада

Усе навіны →
Усе навіны

Кубак Беларусі па футболе выйграў БАТЭ1

«З зарадкамі ўсё з самага пачатку пайшло не так». Беларус расказаў, як ездзіў на электракары з Мінска ў Ташкент1

Каля мінскага аэрапорта заўважылі бабра ВІДЭА2

Джон Траволта нечакана атрымаў ганаровую ўзнагароду ў Канах

Беларусцы прыйшоў падатак за сабак — 714 рублёў. Чаму так шмат?6

«Няма мэты прыняць усіх беларусаў свету». Як працуе першы беларускі шэлтар у Італіі1

Мір і Нясвіж перанасычаныя турыстамі. Ва ўсім вінаватыя блогеры і сацыяльныя сеткі8

На Захадзе не заўважылі разрэкламаваных выпрабаванняў расійскага «Сармата». У МЗС Расіі расказалі, наколькі яны да гэтага абыякавыя9

Пенсіянер з Гомеля знайшоў у хатняй схованцы «самыя натуральныя» савецкія шакаладкі14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Заўтра па Беларусі могуць прайсці тарнада2

Заўтра па Беларусі могуць прайсці тарнада

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць