Улада44

Пачалося вылучэнне кандыдатаў

15 ліпеня пачынаецца вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты палаты прадстаўнікоў нацыянальнага сходу Беларусі пятага склікання.

Гэтым правам могуць скарыстацца палітычныя партыі, працоўныя калектывы і грамадзяне шляхам збору подпісаў па 13 жніўня ўключна.

Да 19 ліпеня ўключна асоба, якая мяркуе вылучацца кандыдатам у дэпутаты, можа зарэгістраваць сваю ініцыятыўную групу.

Збіраць подпісы можна ў форме пікетавання, на правядзенне якіх не патрабуецца дазвол уладаў.
У той жа час выканкамы ўжо вызначылі месца, дзе праводзіць пікеты па зборы подпісаў нельга. У Мінску пад такімі месцамі вызначаны аб'екты метрапалітэна (за выключэннем тэрыторый падземных пешаходных пераходаў), чыгуначнага і паветранага транспарту; тэрыторыі шэрагу плошчаў сталіцы - Кастрычніцкай, Незалежнасці, Перамогі, Прывакзальнай, а таксама іншыя месцы, якія знаходзяцца паблізу органаў дзяржкіравання, дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх устаноў , судоў, органаў пракуратуры, тэрыторый арганізацый, якія забяспечваюць абароназдольнасць, бяспеку дзяржавы і жыццядзейнасць насельніцтва.

Сакратар Цэнтравыбаркама Мікалай Лазавік лічыць не дужа эфектыўным спосабам збор подпісаў на вуліцах, бо, паводле яго слоў, мала хто носіць з сабой пашпарт. Пра гэта ён заявіў на прэс-канферэнцыі 11 ліпеня. У той жа час Лазавік параіў прадстаўнікам палітычных партый вылучацца менавіта шляхам збору подпісаў, паколькі, адзначыў ён, людзі занадта мала ведаюць пра партыйныя структуры.

Некалькі апазіцыйных партый ўжо прынялі рашэнне аб правядзенні з'ездаў, на якіх будуць вылучаныя кандыдаты ў дэпутаты. Напрыклад, Аб'яднаная грамадзянская партыя правядзе з'езд 28 ліпеня, Партыя БНФ -- 4 жніўня.

Рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты будзе доўжыцца ад 14 да 23 жніўня, а самі выбары ў палату прадстаўнікоў пройдуць 23 верасня.

Каментары4

Цяпер чытаюць

У Пецярбургу Украіна атакавала склад Wildberries

У Пецярбургу Украіна атакавала склад Wildberries

Усе навіны →
Усе навіны

Таксіст-мігрант з Wildberries ударыў беларуску па твары — тая перад гэтым папрасіла зрабіць музыку цішэй47

Статкевіч: Наступнае «акно магчымасцяў» можа быць апошнім для беларусаў58

Беларусы палююць на бірулькі з валошкамі — шукаюць па запраўках, але амаль паўсюль іх ужо разабралі4

«Не змагла адмовіць сабе ў задавальненні патроліць». Як беларусы размаўляюць з тэлефоннымі аферыстамі8

У Мінску запрацаваў мабільны комплекс фіксацыі аплаты паркоўкі

Як жывуць Маўшукі з Пінска — у 2020‑м мужа і жонку пасадзілі, а дзяцей збіраліся адправіць у прытулак5

Трамп можа пачаць ваенную аперацыю ў Малі, дзе знаходзіцца «Афрыканскі корпус» Пуціна4

Простае дзеянне, калі доўга седзіце, зніжае смяротнасць ад раку: новыя высновы навукоўцаў5

Студэнцкія пратэсты ў Індыі сталі праблемай для прэм'ера Модзі. Адкуль узяўся рух «тараканаў»?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Пецярбургу Украіна атакавала склад Wildberries

У Пецярбургу Украіна атакавала склад Wildberries

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць