Эканоміка

Чыж і Буракоўскі аб'ядналі свае аконныя бізнэсы

У выніку ўгоды, заключанай у пачатку ліпеня, у якой узялі ўдзел «Трайпл-тэхна» і «Мінскія вокны», на беларускім рынку з’явіўся найбуйнейшы вытворца аконных сістэм з ПВХ і алюмінію — кампанія «Мінскі дом вокнаў».

У кампаніі ў каментары ej.by не хавалі мэты стварэння сумеснага бізнэсу — пацясніць канкурэнтаў і заняць галоўныя пазіцыі на рынку. Таксама ў «Мінскім доме вокнаў» расказалі, што новая кампанія створаная на парытэтных пачатках: 50% у ёй атрымалі ўладальнікі прадпрыемства «Трайпл-тэхна», якое спыніла дзейнасць, і 50% — уладальнік былых «Мінскіх вокнаў» Іван Буракоўскі.

«Трайпл-тэхна» — адзін з найстарэйшых бізнэсаў, заснаваных холдынгам Юрыя Чыжа «Трайпл» і дзвюма фізічнымі асобамі з Беларусі і Расіі. З гэтага бізнэсу галоўны алігарх Беларусі стартаваў у пачатку сваёй кар’еры.

Кампанія пачала дзейнасць у 1994 годзе, выкарыстоўваючы профілі аднаго з найбуйнейшых еўрапейскіх вытворцаў — нямецкай фірмы Rehau. З цягам часу напрамкі дзейнасці гэтага бізнэсу разрасліся. «Трайпл-тэхна» вырабляе і мантуе разнастайныя сістэмныя канструкцыі з алюмінію і ПВХ-профіляў (вокны, дзверы, офісныя і банкаўскія перагародкі і г.д.), а таксама вырабляе модульныя будынкі з сэндвіч-панэляў і шклопакеты. Прадукцыя фірмы выкарыстоўвалася на многіх значных будоўлях Беларусі: у лядовых палацах у Мінску, Віцебску, Гомелі, Магілёве, Жлобіне, чыгуначных і аўтобусных вакзалах у Мінску, Нацыянальнай бібліятэцы). І ў цэлым дзяржаўны і карпаратыўны сектар з’яўляецца для «Трайпл-тэхна» вызначальным.

Іван Буракоўскі, які ўваходзіць у топ-100 самых паспяховых і ўплывовых бізнэсоўцаў Беларусі, свой аконны бізнэс пачынаў крыху пазней — у 1998 годзе. Ён адкрыў вытворчасць пад Мінскам розных канструкцый з профілю ПВХ і алюмінію пад брэндам «Мінскія вокны». Таксама як і для «Трайпл-тэхна», пастаўшчыкамі матэрыялаў для «Мінскіх вокнаў» сталі нямецкія фірмы Rehau і Sсhuco.

Іван Буракоўскі — дастаткова вядомы сталічны бізнэсовец, які першапачатковы капітал зарабіў на заліковых схемах. Цяпер ён валодае шматпрофільным холдынгам АП НДІ ПКД, які займаецца дыстрыбуцыяй алкагольнай прадукцыі (у тым ліку і ў розніцу праз сетку вінных буцікаў «Лейцар»), пастаўкамі будаўнічых і аздобных матэрыялаў, металапракату і міжнароднымі аўтаперавозкамі і аўтасэрвісам. Яму таксама належаць завод вінаградных вінаў «Пяты кантынент» і прадпрыемства па вытворчасці вокнаў з дрэва «Прафстандарт».

Каментары

Цяпер чытаюць

Максім Знак: Мы з Ціханоўскай зайшлі падаваць скаргу ў кабінет Ярмошынай — але Ярмошынай там не было57

Максім Знак: Мы з Ціханоўскай зайшлі падаваць скаргу ў кабінет Ярмошынай — але Ярмошынай там не было

Усе навіны →
Усе навіны

У Германіі за год падстрэлілі каля 3 тысяч радыеактыўных дзікоў5

У клецкай паліклініцы пацыенты пабіліся за месца ў чарзе. Цяпер будзе суд

У «Вялікім камені» стварылі Інстытут выдатных інжынераў

Кім быў кіеўскі стралок? Вайсковы пенсіянер з антысеміцкімі поглядамі, які нарадзіўся ў Маскве, а жыў на Данбасе17

Расійскія дроны дзейнічаюць ва Украіне праз беларускі роўмінг10

Гамяльчук выносіў наркотыкі з бальніцы, хаваючы іх у роце

У Баранавіцкім раёне перад старадаўняй царквой спілавалі дрэвы. Жыхары абураныя2

У мінскім метро патлумачылі, чаму камера відэаназірання на ўваходзе цяпер з шыпамі12

Ва Украіне часткова абвалілася сцяна Хацінскай крэпасці3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Максім Знак: Мы з Ціханоўскай зайшлі падаваць скаргу ў кабінет Ярмошынай — але Ярмошынай там не было57

Максім Знак: Мы з Ціханоўскай зайшлі падаваць скаргу ў кабінет Ярмошынай — але Ярмошынай там не было

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць