Грамадства

Буйны менскі аўтасалён прадаў патрыманы аўтамабіль пад выглядам новага

«Рэно» прадалі за 68 млн.

Грамадскае аб’яднанне «Абарона спажыўца» зафіксавала ў Мінску выпадак продажу адным з буйных дылераў патрыманага аўтамабіля пад выглядам новага. Пра гэта паведаміла старшыня ГА «Абарона спажыўца» Ірына Канапліцкая 3 красавіка ў Мінску на пасяджэнні круглага стала «Унутраны рынак краіны: абарона правоў і законных інтарэсаў спажыўца».

Паводле яе інфармацыі, згодна з рашэннем суда ТАА «Аўтапрамсэрвіс», якое з’яўляецца афіцыйным дылерам «Рэно» ў Беларусі, абавязана будзе заплаціць штраф у 230 млн. рублёў у даход дзяржавы. Як паведаміла І.Канапліцкая, «спажывец набыў у аўтасалоне гэтай кампаніі аўтамабіль «Рэно» за 68 млн. рублёў як новы і якасны, аднак праз два месяцы стала зразумела, што машына зусім не новая і не якасная». Судом была прызначана комплексная экспертыза, якая паказала, што аўтамабіль не адпавядае якасці новага аўтамабіля. Суд пастанавіў выплаціць урон. «У кампаніі была магчымасць вырашыць гэтае пытанне ў дасудовым парадку, аднак яна гэта праігнаравала, а цяпер вымушана несці такія вялікія страты», — зазначыла І.Канапліцкая.

У сваю чаргу, «Аўтапрамсэрвіс» падаў у суд наглядную скаргу, якая будзе разглядацца на працягу двух‑трох тыдняў. Да вынясення рашэння суда па скарзе прыпынена пастанова аб аплаце ўрону, паведаміла БелаПАН І.Канапліцкая пасля заканчэння пасяджэння круглага стала.

Паводле яе інфармацыі, за 2006 год на гарачую лінію ГА «Абарона спажыўца» звярнулася каля 2,5 тыс. чалавек. 30% з іх скардзіліся на продаж няякасных прадуктаў харчавання, 35% — продаж абутку неналежнай якасці, а таксама няякаснае прадастаўленне паслуг, 15% скардзіліся на продаж і няякасны рамонт мабільных тэлефонаў. Па прэтэнзіях, складзеных таварыствам, спажыўцам вернута 84 млн. рублёў. Было пададзена ў суд 111 іскавых заяў: у выніку 23 справы спынены ў сувязі з іх урэгуляваннем, па 13 справах заключаны міравыя пагадненні, задаволена 67 іскаў і ў сямі ісках было адмоўлена.

ГА «Абарона спажыўца» працуе ў Беларусі з 10 сакавіка 2003 года. Таварыства мае некалькі кірункаў дзейнасці — абарона правоў спажыўцоў медыцынскіх паслуг, аўтатэхнічная экспертыза, у тым ліку аўтамабіляў, што трапілі ў ДТЗ, заключэнне спецыялістаў пры экспертызе абутку і адзення, грамадская інспекцыя прадуктаў харчавання з закончанымі тэрмінамі прыгоднасці. Тэлефон гарачай лініі арганізацыі: 284‑39‑34.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

У Маладзечне пасля татуіроўкі памерла 21‑гадовая дзяўчына 4

У Маладзечне пасля татуіроўкі памерла 21‑гадовая дзяўчына 

Усе навіны →
Усе навіны

Іна Мацыенка знайшлася1

«Турма многіх робіць лепшымі. Ніхто не дакажа мне адваротнае». Палітвязень Гунь адказаў Паўлючэнку40

Вы дакладна здзівіцеся: у Мінск хадзіў аўтобус з сапраўднымі ложкамі для пасажыраў1

Кіроўца збіў у Оршы 85‑гадовую жанчыну і спрабаваў яе адцягнуць з дарогі5

Эпідэміёлаг расказала, колькі насельніцтва хварэе штогод у Беларусі ў сезон захворвальнасці на ВРІ і чаго чакаць ад новага каранавіруса

Названыя першыя нобелеўскія лаўрэаты1

Як Купалаўскі тэатр упрыгожылі да 105‑годдзя ФОТЫ2

Анатоль Кашпіроўскі тэрмінова шпіталізаваны ў Маскве. Ён лічыць, што ўжо нічога не дапаможа7

Пекла ў Расіі: удары па нафтаперапрацоўцы паглыбляюць паліўны крызіс і мяняюць уяўленні Трампа пра перспектывы Украіны21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Маладзечне пасля татуіроўкі памерла 21‑гадовая дзяўчына 4

У Маладзечне пасля татуіроўкі памерла 21‑гадовая дзяўчына 

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць