Грамадства

“Белжаба” не здаецца

Стваральнік гумарыстычнага інтэрнэт-праекту "Беларуская жаба" Майк кажа, што праца над ім — сродак зьняцьця стрэсу: “Намалюеш колькі “жабаў” пасьля працы — адразу спакайнееш”.

Стваральнік гумарыстычнага інтэрнэт-праекту "Беларуская жаба" Майк кажа, што праца над ім — сродак зьняцьця стрэсу: “Намалюеш колькі “жабаў” пасьля працы — адразу спакайнееш”.

Ягоны сайт ёсьць лідэрам па наведвальнасьці ў разьдзеле “Гумар” лічыльніка “Акавіта”. Жарты зь “Белжабы” адразу ж становяцца гітамі інтэрнэтаўскай субкультуры. Апошні гіт — “Галасуем за інтэлект!”: чалавек, падобны на цяперашняга прэзыдэнта, адклаўшы фаліянт “В.Быкаў. Вершы”, задумліва схіліўся над кнігай мэмуараў “Ф.Скарына. Мой Піцер”.

Асноўная тэма для “фотазьдзекаў” — гульня са слоганам “За Беларусь”. На гэты конт на “Белжабе” можна знайсьці дзясяткі малюнкаў: ад ляканічнага “ЗАдрал” да трапнага “За таго, хто плоціць” з выяваю ўдзельнікаў агітканцэртаў.

Сьпярша Майк ствараў каляжы самастойна, але потым заняўся зборам малюнкаў у інтэрнэце. Цяпер сайт называюць “жабасховішчам” — чым бліжэй да выбараў, тым часьцей даводзіцца аднаўляцца. “Шкада, што праект занадта палітызаваны. Хацелася б ствараць жабы і на іншыя тэмы, — прызнаецца Майк. — Але я разумею, што гэта рэакцыя людзей на тую колькасьць ідэалягічнай бязглузьдзіцы, якая выліваецца дзяржавай”. Таму Майк пакуль пазыцыянуе праект як “хуліганскі спосаб пратэсту супраць абалваньваньня насельніцтва”. Кажа, калі ў краіне ўсё зьменіцца да лепшага — адразу памяняе гідкі чырвона-зялёны дызайн сайту. “Пры зьмене ўлады “Жаба” толькі выйграе — тады зьявіцца разнастайнасьць сярод герояў. Пакуль жа дамінуе толькі адзін”.

Малюнкі з праекту “Белжаба” увойдуць ў CD-праект, які рыхтуе грамадзкая ініцыятыва “Трэці шлях” разам зь песьнямі праекту “UltraВожык” і флэш-мультфільмамі Алега Мініча.

Самыя папулярныя малюнкі тут і тут.

Каментары

Цяпер чытаюць

Раскрыта маштабная карупцыйная схема, затрыманыя 44 чалавекі5

Раскрыта маштабная карупцыйная схема, затрыманыя 44 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

Калеснікава: Калі людзі не могуць паехаць у Еўропу, яны едуць у Расію77

Трамп адклаў эскалацыю вайны з Іранам праз нястачу ракет СПА — The New York Times4

Зянон Пазняк прыехаў ва Украіну ФОТАФАКТ91

У Латвіі прыбяруць дарожныя знакі, якія ўказваюць на Беларусь і Расію26

«Я нарэшце знайшла яго!» Як найлепшыя сябры выявілі, што яны — брат і сястра3

У Германіі мужчына «наняў» ChatGPT у якасці адваката. Яму ўдалося выйграць справу2

Буйны і прэстыжны Зальцбургскі фестываль адкрые прамовай Марыя Калеснікава10

У гандлёвым цэнтры заўважылі воцат па цане аўтамабіля2

Мінчанка прывезла ў чамадане з Занзібара гекона і шукае яму новы дом2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Раскрыта маштабная карупцыйная схема, затрыманыя 44 чалавекі5

Раскрыта маштабная карупцыйная схема, затрыманыя 44 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць