Выйшаў новы нумар «ARCHE».
Новы нумар часопіса «ARCHE» прысвечаны вайсковай гісторыі Вялікага Княства Літоўскага.
З прадмовы да новага нумару:
Тэма вайсковай гісторыі Вялікага Княства Літоўскага традыцыйна выклікае вялікую зацікаўленасць не толькі ў прафесійных даследчыкаў, але і ў звычайных аматараў гісторыі. Вельмі часта постаці тагачасных ваяроў больш вядомыя і пазнавальныя, чым асобы ўладароў. Так, калі практычна любы больш-менш абазнаны ў айчыннай гісторыі чалавек ведае, што ў бітве пад Оршай войска ВКЛ узначальваў Канстанцін Астрожскі, то далёка не ўсе ўспомняць, хто ў гэты час быў вялікім князем літоўскім. Перамогі і паражэнні ў войнах робяцца нацыянальнымі сімваламі. Менавіта таму ваенная тэматыка з’яўляецца неадлучным элементам любой ідэалогіі. Некаторыя ваяры і бітвы ідэалізуюцца, у той час як памяць пра іншыя, наадварот, сціраецца. Парадокс заключаецца ў тым, што часам па ідэалагічных меркаваннях мэтанакіравана імкнуцца забыцца не толькі пра паражэнні і пераможаных, але таксама пра перамогі і пераможцаў.
У нумары: Анджэй Гжэгаж Пшэпюрка. Ад добраахвотнікаў да наёмных жаўнераў. Полк лісоўчыкаў у перыяд вайны з Масквой; Мікола Волкаў. Артылерыя Нясвіжскага замка ў канцы XVI — пачатку XVIII стст.; Віталь Каляда. Фармаванне і развіццё статутнага вайсковага заканадаўства Вялікага Княства Літоўскага ў XVI ст. ды інш.
Глядзі таксама: 4500 старонак «ARCHE» за паўцаны
-
Трагедыя Чорнай царквы. Як у 1920‑я навукоўцы спрабавалі ўратаваць помнікі БССР ад пралетарыяў
-
Ядзерны рэактар пад Мінскам, які ўзводзілі жыхары Прыпяці. Гісторыя АЦЭЦ у Дружным, якую ўратаваў і пахаваў Чарнобыль
-
Атамныя мары Савецкай Беларусі: Браслаў, Віцебск, Лукомль ці Палессе? Чаму на Беларусі так і не з’явілася маштабная сетка АЭС
Каментары