Грамадства22

Віцебскую журналістку вінавацяць у супрацоўніцтве з замежным СМІ... якога не існуе з 2002 года

Пракуратура папярэдзіла Алену Сцяпанаву.

Сябру ГА «БАЖ» Алену Сцяпанаву вінавацяць у супрацоўніцтве з замежным СМІ... якога не існуе з 2002 года, паведамляе сайт БАЖ.

20 жніўня журналістка наведала Віцебскую абласную пракуратуру, дзе пракурор П. Зайцаў яе «апытаў», а затым уручыў пісьмовае папярэджанне за подпісам намесніка пракурора вобласці старшага саветніка юстыцыі Г. А. Каранько.

Паводле паперы, пракуратура падпільнавала журналістку на «неаднаразовым ажыццяўленні падрыхтоўкі аўдыё- і відэматэрыялаў, а таксама інтэрв’юяванні несельніцтва з мэтай падрыхтоўкі рэпартажаў, якія размяшчаліся ад імя замежнага СМІ — чэшскай рэдакцыі Радыё Свабодная Еўропа-Радыё Свабода на адпаведным інтэрнэт-сайце».

Хто праводзіў гэтую праверку і якім чынам здабываліся звесткі, пракурор Зайцаў тлумачыць журналістцы не пажадаў, заявіўшы, што гэта інфармацыя ўнутранага карыстання. Адзіным матэрыялам, раздрукоўку якога ён паказаў спн. Сцяпанавай, было апытанне 2008 года, дзе яна як незалежная журналістка дзялілася ўласным меркаваннем з калегамі на нейкую тэму. «Ён сказаў, што гэта з'яўляецца доказам супрацы з замежным СМІ», — распавяла Алена прэс-службе ГА «БАЖ».

Алена Сцяпанава збіраецца абскарджваць афіцыйнае папярэджанне найбліжэйшым часам. «Чэшская служба Радыё “Свабода”, наколькі мне вядома, спыніла працу ў 2002 годзе. Таму я фізічна не магу з ёй супрацоўнічаць», — кажа яна.

Алена стала 11-й па ліку журналісткай, якую афіцыйна папярэдзілі органы пракуратуры ў 2012 годзе. Толькі ў жніўні папярэджаных ужо трое — да Сцяпанавай гэта былі Таццяна Белашова і Генадзь Барбарыч.

Каментары2

Цяпер чытаюць

«Патрабавалі, каб я з калегамі пры дзецях па-беларуску не размаўляла». Ці сутыкаюцца беларускамоўныя з булінгам у краіне

«Патрабавалі, каб я з калегамі пры дзецях па-беларуску не размаўляла». Ці сутыкаюцца беларускамоўныя з булінгам у краіне

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску пачаўся суд па гучнай справе Ліпскіх, якія з помсты планавалі забіць 50 чалавек2

Офіс Ціханоўскай ужо ад сёння пачынае працу ў Варшаве34

Аўтобус перакуліўся ў Пухавіцкім раёне, чацвёра пасажыраў у бальніцы

Бартосік: «Як ты можаш параўноўваць нудны і банальны порнхаб з класічнай беларускай літаратурай!»3

Намесніка дырэктара буйнога прадпрыемства з Дзятлаўшчыны пасадзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»1

У доме пад знос прадаюць аднапакаёўку амаль за $60 000. Гэта самая танная кватэра Мінска1

Іван Шамякін: прававерны камуніст і беларускі патрыёт да мозгу касцей. Алкаголь, ідэйнасць, пасылкі з Масквы: як гэта магло спалучацца?39

У ЗША мужчына пад выглядам агента ФБР спрабаваў вызваліць з турмы Луіджы Манджонэ3

Польскі трэвэл-блогер, які падарожнічаў па Беларусі і Расіі, расказаў пра хэйт, рэпутацыйныя страты і ўражанні ад паездкі11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Патрабавалі, каб я з калегамі пры дзецях па-беларуску не размаўляла». Ці сутыкаюцца беларускамоўныя з булінгам у краіне

«Патрабавалі, каб я з калегамі пры дзецях па-беларуску не размаўляла». Ці сутыкаюцца беларускамоўныя з булінгам у краіне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць