Свет11

Трамп з сям’ёю хочуць атрымаць 10 мільярдаў даляраў ад Мінфіна ЗША

Дональд Трамп разам з членамі сваёй сям’і і кампаніяй Trump Organization падаў пазоў супраць Падатковай службы ЗША і Міністэрства фінансаў, патрабуючы кампенсацыю не менш як 10 мільярдаў даляраў. Гэта адбываецца на фоне значнага дэфіцыту бюджэту і росту дзяржаўнага доўгу ЗША, якія, паводле МВФ, у значнай ступені ўзмацніліся пасля прыняцця ініцыяванага Трампам падатковага закона, піша Financial Times.

Дональд Трамп. Фота: Chip Somodevilla / Getty Images

Прычынай пазову стала ўцечка падатковых дэкларацый Трампа. Гэтыя дакументы ў 2019—2020 гадах перадаў выданням The New York Times і ProPublica Чарльз Літлджон, былы супрацоўнік кансалтынгавай кампаніі Booz Allen Hamilton, якая працавала з Падатковай службай. Раней, падчас сваёй першай прэзідэнцкай кампаніі, Трамп адмовіўся публікаваць падатковыя дэкларацыі, парушыўшы шматгадовую традыцыю.

У пазове сцвярджаецца, што перадача інфармацыі «левым СМІ» нанесла сур’ёзную шкоду дзелавой рэпутацыі і фінансам Трампа і яго сям’і, прывяла да публічнага прыніжэння і сфармавала скажоны вобраз іх дзейнасці.

На аснове злітых матэрыялаў The New York Times паведамляла, што ў 2016 годзе Трамп заплаціў усяго 750 даляраў федэральнага падаходнага падатку, а за 10 з папярэдніх 15 гадоў не плаціў яго наогул, выкарыстоўваючы фінансавыя схемы, пры якіх афіцыйныя страты перавышалі прыбыткі.

У 2024 годзе Літлджона прысудзілі да пяці гадоў пазбаўлення волі за разгалошванне падатковай таямніцы. ProPublica на падставе гэтай уцечкі апублікавала больш за 50 артыкулаў пра падатковыя стратэгіі найбагацейшых людзей ЗША, у тым ліку Ілана Маска, Джэфа Безаса, Уорэна Бафета і Майкла Блумберга.

Як адзначае The Wall Street Journal, калі суд прыме пазоў да разгляду, справа будзе беспрэцэдэнтнай. Хоць Трамп выступае як прыватная асоба, ён адначасова займае пасаду прэзідэнта і мае паўнамоцтвы звальняць тых самых чыноўнікаў, якія фактычна з’яўляюцца адказчыкамі: міністра фінансаў, кіраўніка Падатковай службы і генпракурора.

У выніку падначаленыя Трампу дзяржаўныя службоўцы апынуцца ў сітуацыі, калі ім давядзецца абараняць у судзе пазіцыю ўрадавых структур ад пазову, пададзенага самім прэзідэнтам, а таксама весці з ім перамовы наконт магчымых кампрамісаў і выплат.

Каментары1

  • Цень карліка
    30.01.2026
    Малайчына, гайдай сістэму!

Цяпер чытаюць

Дэдалярызацыя ідзе ў масы. Танны даляр паўплываў на звычкі беларусаў10

Дэдалярызацыя ідзе ў масы. Танны даляр паўплываў на звычкі беларусаў

Усе навіны →
Усе навіны

Пахаванне Алі Хаменеі адбудзецца 9 ліпеня

У Расіі арыштавалі дэпартаванага беларуса. Ён цішком вярнуўся, але спаліўся, калі пайшоў у паліцыю па даведку4

«Супернядзеля Трампа»: прэзідэнт ЗША адзначыць юбілей баямі UFC перад Белым домам3

У барысаўскім «Еўраопце» галубы дзелавіта дзяўбуць арэхі 

«Шаноўныя сябры, дзякую вам за падтрымку». Расійскі блогер Ілля Варламаў у інтэрв'ю згадаў Беларусь і беларускую мову26

На Камароўцы з'явіліся першыя лісічкі2

Якія чыста беларускія жанры можна знайсці на найбольш поўнай музычнай карце свету?5

Хто ён, муж Дуа Ліпы, які кінуў школу дзеля футболу, а зараз лічыцца галоўным фаварытам на ролю Джэймса Бонда1

У Швейцарыі пройдзе рэферэндум, каб абмежаваць колькасць насельніцтва краіны 10 мільёнамі чалавек15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэдалярызацыя ідзе ў масы. Танны даляр паўплываў на звычкі беларусаў10

Дэдалярызацыя ідзе ў масы. Танны даляр паўплываў на звычкі беларусаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць