Усяго патроху2323

Прадаецца катэдж за 400 000 у.а., мухі ў камплекце

Некаторыя прадаўцы нерухомасці легкадумна ставяцца да фотарэкламы.

Інтэр’ер кватэры ці дома шмат чаго можа расказаць пра яго гаспадароў. У тым ліку і патэнцыйнаму купцу такога жылля.

Праглядаючы аб’явы на сайтах нерухомасці, можна адшукаць прыклады таго, як легкадумна адносяцца да фотарэкламы некаторыя прадаўцы жылля.

Напрыклад, катэдж у прыгарадзе Мінска ў маладзечанскім кірунку коштам 400000 у.а. Не будзем ацэньваць густы гаспадароў, а спынімся толькі на адным фотаздымку. На ім кухня, у цэнтры кадра — клейкая стужка, аблепленая мухамі.

Бывае, што на сайты нерухомасці трапляюць фота кватэр, якія нават элементарна перад гэтым не прыбралі. Пыльная падлога, нямыты посуд на кухонным стале і г.д.

З агульных назіранняў — многім беларусам бракуе пачуцця індывідуальнасці ў афармленні жытла. Стандартныя падвясныя столі з гіпсакардону, прымітыўныя кітайскія карцінкі на сценах, стракатыя шпалеры, не менш стракатыя плюшавыя цацкі на канапах і крэслах. А яшчэ мода на абразы — кватэр, са сценаў якіх на вас глядзіць лік кагосьці са святых, на сайтах нерухомасці трапляецца нямала. Часам рэлігійнае ўпісваецца ў інтэр’ер даволі спрэчным чынам.

Адна са сталічных кватэр. Над уваходам крыж, выкладзены з абразоў. Над ім кітайскія званочкі, а на сценах побач карцінкі коцікаў і сабачак.

Зрэшты, бадай не варта пераймацца за поспех продажу такіх кватэр. Аб’ёмы прапановы безгустоўна абстаўленага жытла напэўна ж сведчаць пра наяўнасць попыту на іх.

Каментары23

Цяпер чытаюць

Бабарыка заявіў пра вяртанне ў палітыку і назваў вінаватага ў тым, што змены не адбыліся ў 2020-м47

Бабарыка заявіў пра вяртанне ў палітыку і назваў вінаватага ў тым, што змены не адбыліся ў 2020-м

Усе навіны →
Усе навіны

У Століне студэнтка вылепіла са снегу вялікага цмока ФОТАФАКТ7

Стала вядома, калі выйдзе першы сезон новага серыяла «Гары Потэр»2

У Валожынскім ешыбоце правялі старажытны абрад падпісання ктубы17

Стартап з беларускімі каранямі заключыў здзелку з Microsoft на 750 мільёнаў даляраў2

Арына Сабаленка прайграла фінал Australian Open13

Работнікі МНС пад Мінскам выратавалі 28‑гадовага хлопца, які замярзаў у полі1

Сіноптыкі палохаюць халадэчай да 33 градусаў

У палове Малдовы знікла электрычнасць, маштабны блэкаўт адбыўся таксама ва Украіне4

Super Bowl 2026 стане самай дарагой трансляцыяй у гісторыі. Эль Фанінг будзе рэкламаваць маянэз, Лэдзі Гага — чыпсы, а Эма Стоўн будзе плакаць1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бабарыка заявіў пра вяртанне ў палітыку і назваў вінаватага ў тым, што змены не адбыліся ў 2020-м47

Бабарыка заявіў пра вяртанне ў палітыку і назваў вінаватага ў тым, што змены не адбыліся ў 2020-м

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць