Эканоміка

Жнівеньская інфляцыя можа стаць сёлета самай высокай

Рост цэнаў за месяц жнівень ужо дасягнуў 2,2%.

З 1 па 21 жніўня рост спажывецкіх цэн склаў 2,2%, паведаміў Нацыянальны статыстычны камітэт. Гэта азначае, што

жнівеньская інфляцыя можа стаць сёлета самай высокай, таму што па выніках месяца рост цэн не перавышаў 1,9%.

Найбольшы прырост цэн з пачатку месяца адзначаны на гарэлку (10,7%), мяса птушкі (7,5%), тэхнічнае абслугоўванне жылых памяшканняў (26,6%), паслугі электразабеспячэння (23,7%), сувязі (16,8%).

«У сувязі з масавым паступленнем у продаж плодаагародніннай прадукцыі ўраджаю гэтага года» цэны на свежыя памідоры знізіліся на 34,5%, моркву — на 26,1%, бульбу — на 18,4%, буракі — на 17,2%, белакачанную капусту — на 14,2%, рэпчатую цыбулю — на 7,1%, бананы — на 16,6%, яблыкі — на 13,9%.

За студзень-ліпень цэны ўзраслі на 12%, з улікам 21 дня жніўня — на 14,5%. За студзень спажывецкія цэны павялічыліся на 1,9%, люты — на 1,5%, сакавік — на 1,5%, красавік — на 1,7%, май — на 1,6%, чэрвень — на 1,8%, ліпень — на 1,3%.

Па выніках года ўрад разлічвае ўтрымаць інфляцыю ў межах 19–22%. У 2011 годзе спажывецкія цэны ўзраслі на 108,7%.

Каментары

Цяпер чытаюць

Пасля патрыятычнага парыву беларусаў у філармоніі ўдава кампазітара Моўчана забараніла ўсім выконваць «Малітву» Янкі Купалы76

Пасля патрыятычнага парыву беларусаў у філармоніі ўдава кампазітара Моўчана забараніла ўсім выконваць «Малітву» Янкі Купалы

Усе навіны →
Усе навіны

Японцы са слязьмі на вачах развітваюцца з пандамі — жывёлін забірае Кітай праз пагаршэнне адносін паміж краінамі6

Эканамічны рост Польшчы аслабіў планы краіны на ўвядзенне еўра замест злотага

Чаму Зяленскі перагледзеў стаўленне да беларускай апазіцыі? Аналіз Валера Карбалевіча15

Ціханоўская абмеркавала з міністрам замежных спраў Украіны дэталі прызначэння новага спецпасланніка ў Беларусі2

Барысту ў Мінску засталі за незвычайным заняткам2

Топавага кітайскага генерала вінавацяць у перадачы ядзерных сакрэтаў ЗША3

Маргарыта Сіманьян упершыню пасля хіміятэрапіі паказала сябе без парыка9

Удзельнічаў у парадзе, а цяпер экстрэміст. За палітыку асудзілі мазырчука2

Генадзь Коршунаў стварыў новую даследчую ініцыятыву — Беларуская сацыялагічная група3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасля патрыятычнага парыву беларусаў у філармоніі ўдава кампазітара Моўчана забараніла ўсім выконваць «Малітву» Янкі Купалы76

Пасля патрыятычнага парыву беларусаў у філармоніі ўдава кампазітара Моўчана забараніла ўсім выконваць «Малітву» Янкі Купалы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць