Усяго патроху4444

Помнік расійскаму цару ў аграгарадку Крайск – фотафакт

Мікалая ІІ ушанавалі за «шматгадовую нябесную дапамогу».

У вёсцы Крайск Лагойскага раёна ля царквы стаіць бюст апошняга расійскага цара Мікалая ІІ. Подпіс на пастаменце сведчыць, што пастаўлены ён як «падзяка святым царственным вялікамучанікам за шматгадовую нябесную дапамогу» Крайскаму прыходу.

Храм быў збудаваны ў канцы ХІХ ст. і асвечаны ў гонар Мікалая Цудатворца.

«Пра тое, што царква Свята-Мікалаеўская, ведалі заўжды, — кажуць жыхары Крайска. — Але, пабачыўшы помнік цару, самі моцна здзівіліся».
Бюст пастаўлены з ініцыятывы мясцовага святара, айца Сяргея, да гадавіны знішчэння царскай сям’і. «Мікалай ІІ для яго вельмі важная персона», — адзначаюць у Крайску. Тады ж царкоўная брама была ўпрыгожаная іканапіснымі выявамі кананізаваных Расійскай праваслаўнай царквой вялікамучанікаў-Раманавых.

Яшчэ адна незвычайнасць крайскага храма: за савецкім часам у царкве зрабілі дом культуры, прыбудаваўшы да яе вялікае памяшканне.

Храм і клуб спалучаныя дагэтуль: у суботу да паўночы ў клубе грыміць дыскатэка, а ў нядзелю раніцай за сцяной, у царкве, пачынаецца служба.

Каментары44

Цяпер чытаюць

У Беларусі арыштавалі французскага адстаўнога вайскоўца, які захапляецца цягнікамі. Ужо тры месяцы ён у СІЗА

У Беларусі арыштавалі французскага адстаўнога вайскоўца, які захапляецца цягнікамі. Ужо тры месяцы ён у СІЗА

Усе навіны →
Усе навіны

Развітанне са Святланай Курс адбудзецца ў нядзелю

Падлеткаў, якія вучацца ў Польшчы, пачалі выклікаць на размовы ў КДБ8

Мельнікава ездзіла ў Беларусь яшчэ ў 2022 годзе21

Стаў вядомы дакладны адрас, па якім жыве Анжаліка Мельнікава ў Мінску81

У Падмаскоўі разбіўся вайсковы самалёт4

Сырскі апублікаваў ФОТА з сабакам3

«Ён нас ненавідзіць — і ненавідзіць паслядоўна». Як расійскія ваенныя блогеры ацанілі новага галоўнакамандуючага УСУ10

У найбуйнейшы пакет санкцый ЕС за апошнія чатыры гады ўвайшлі НПЗ Беларусі і Расіі13

Два міністры, новыя паслы і іншыя чыноўнікі — кадравы дзень у Лукашэнкі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі арыштавалі французскага адстаўнога вайскоўца, які захапляецца цягнікамі. Ужо тры месяцы ён у СІЗА

У Беларусі арыштавалі французскага адстаўнога вайскоўца, які захапляецца цягнікамі. Ужо тры месяцы ён у СІЗА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць