Усяго патроху2121

У Беларусі замест звыклых відэльцаў будуць выпускаць відэльцы-клюшкі + фота

Прыдумаў іх хлопец з Гомеля, а выпускаць пачнуць да ЧС па хакеі.

Узор новага прыбора стварылі ў Гомельскім прафесійна-тэхнічным каледжы машынабудавання. Гібрыд нажа, відэльца і клюшкі прыдумаў вынаходнік Станіслаў Галкоўскі, вырабілі яго з нержавейкі. Па сваіх памерах першая мадэль відэльца-клюшкі крыху меншая за стандартныя сталовыя прыборы. Гэта фактычна мініяцюрная пластыкавая хакейная клюшка з трыма зубцамі на канцы і рэжучай ніжняй паверхняй. За кошт таго, што ручка размяшчаецца зверху, ціск рэжучай паверхні атрымліваецца даволі высокім.

Узор вырабілі студэнты каледжа пад кіраўніцтвам педагогаў. «Такі сталовы прыбор можа стаць візітоўкай сусветнага чэмпіянату: убачыў нехта відэлец-клюшку і адразу ўспомніў Беларусь», — расказаў агенцтву БелТА дырэктар каледжа Генадзь Казлоў.

Як тлумачыць аўтар вынаходства, для масавага продажу відэлец-клюшка задуманы як пластыкавы і аднаразовы. Металічная мадэль — хутчэй сувенірная прадукцыя. «На мерапрыемствах мы не заўсёды ямо седзячы за столікам, — кажа Стась Галкоўскі. — А калі ў адной руцэ прыходзіцца трымаць пластыкавую талерку — ужо не да нажа, а адрэзаць аднаразовым відэльцам, напрыклад, кавалачак філе нялёгка». Новы сталовы прыбор вырашае гэтую праблему.

Аўтар ужо прыдумаў і назву свайму вынаходству — «Чыкен-по». Chicken paw — у перакладзе з ангельскага азначае «курыная лапка». Відэлец-клюшка-нож сапраўды чымсьці нагадвае курыную лапку, якая ў XX стагоддзі стала адным з сімвалаў пацыфізму. Спорт жа спрадвеку мае пацыфісцкую накіраванасць, яшчэ ў Старажытнай Грэцыі на час Алімпійскіх гульняў спыняліся ўсе войны.

На ручцы «Чыкен-по» хлопец хоча змясціць сімволіку чэмпіянату, напісаць Minsk-2014.

Каментары21

Цяпер чытаюць

УСУ контратакавалі пад Гуляйполем1

УСУ контратакавалі пад Гуляйполем

Усе навіны →
Усе навіны

Папулярны італьянскі востраў абмяжоўвае памер турыстычных груп3

Зяленскі патлумачыў, чаму Украіна б'е па энергетычных цэлях у Расіі1

Сяброўка Віктара Лукашэнкі рыхтуецца адкрыць трэцяе бістро ў Мінску2

Што будзе з «Белвестам», які мае мільённыя даўгі?4

Ці могуць па камерах на запраўках праверыць тэхагляд і аштрафаваць?

Азараў моцна пакрыўдзіўся на словы «псеўдалідаркі Ціханоўскай», што яго План Перамога быў памылкай42

Іван Краўцоў напісаў навуковы артыкул пра каханне, у якім падзяліўся ўласным досведам22

У Беларусі збіраюцца прадаваць блакітныя курыныя яйкі2

Пашпарт Новай Беларусі атрымалі амаль 500 чалавек37

больш чытаных навін
больш лайканых навін

УСУ контратакавалі пад Гуляйполем1

УСУ контратакавалі пад Гуляйполем

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць