Усяго патроху1313

Беларускія вучоныя вывелі трансгенную бярозу

Пра гэта на прэс-канферэнцыі 12 верасня паведаміў дырэктар Інстытута лесу НАН Беларусі Аляксандр Кавалевіч.

Паводле яго слоў, у склад інстытута ўваходзіць лабараторыя генетыкі і біятэхналогій. «Гэта ўнікальная для краін СНД лабараторыя, таму што іх распрацоўкі на постсавецкай прасторы ўнікальныя, і лабараторыя выйшла на сусветны ўзровень», — зазначыў Кавалевіч.

Лабараторыя займаецца ў тым ліку геннай інжынерыяй.

«Сёння мы сумесна з расійскімі калегамі з Інстытута біяарганічнай хіміі пачалі ствараць трансгенныя расліны. Атрымана першая — трансгенная бяроза. Я думаю, што мы ў гэтым кірунку пойдзем далей», — паведаміў Кавалевіч. Пры гэтым ён зазначыў, што «гэта не азначае, што трансгенныя расліны адразу будуць укараняцца ў практыку». «Яны нікуды за межы лабараторыі не выйдуць. Але трэба разумець, што, калі мы не будзем працаваць у гэтым кірунку, мы не будзем рухацца ў сферы генетыкі. Калі мы працуем у геннай інжынерыі, мы спасцігаем большае і не адстаем ад сусветнай практыкі», — падкрэсліў Кавалевіч.

Ён зазначыў, што супрацоўніцтва з расійскім інстытутам праводзіцца ў сувязі з тым, што там створаны цэнтр па кланіраванні раслін. «Яны кланіруюць дастатковую колькасць раслін, але драўнянымі пародамі ніколі не займаліся, таму яны пачалі супрацоўнічаць з нашым інстытутам. Мы змянілі генетычную канцэпцыю і пачалі выкарыстоўваць генетычныя канструкцыі з Расіі», — патлумачыў дырэктар інстытута.

Паводле яго слоў, зараз ідзе праца над атрыманнем трансгеннай трыплоіднай бярозы. «Гэта расліна не будзе здольная да прамога размнажэння.

Тым самым мы фактычна засцеражом сябе ад скрыжавання з іншымі бярозамі і мы, тым самым, не будзем абвінавачаны ў генетычным скрыжаванні ў нашых лясных насаджэннях. Яшчэ раз паўтару, што атрыманне трансгенных раслін праводзіцца толькі з мэтай вывучэння», — зазначыў дырэктар інстытута.

Ён паведаміў, што лабараторыя таксама праводзіць генетычную пашпартызацыю аб’ектаў насеннай базы. Практычна завяршылі генетычную пашпартызацыю дуброў. Распрацаваныя метады ў сферы выяўлення патагенных інфекцый лясоў. Ствараецца нацыянальны банк патагенных інфекцый, у які ўваходзяць каля 110 генетычных пашпартоў, у тым ліку 15 — дыягнаставаныя ўпершыню. Яны перададзены ў Міжнародны біятэхналагічны цэнтр у Нью-Ёрку.

Каментары13

Цяпер чытаюць

Заўтра па Беларусі могуць прайсці тарнада2

Заўтра па Беларусі могуць прайсці тарнада

Усе навіны →
Усе навіны

«З зарадкамі ўсё з самага пачатку пайшло не так». Беларус расказаў, як ездзіў на электракары з Мінска ў Ташкент1

Каля мінскага аэрапорта заўважылі бабра ВІДЭА2

Джон Траволта нечакана атрымаў ганаровую ўзнагароду ў Канах

Беларусцы прыйшоў падатак за сабак — 714 рублёў. Чаму так шмат?6

«Няма мэты прыняць усіх беларусаў свету». Як працуе першы беларускі шэлтар у Італіі1

Мір і Нясвіж перанасычаныя турыстамі. Ва ўсім вінаватыя блогеры і сацыяльныя сеткі8

На Захадзе не заўважылі разрэкламаваных выпрабаванняў расійскага «Сармата». У МЗС Расіі расказалі, наколькі яны да гэтага абыякавыя9

Пенсіянер з Гомеля знайшоў у хатняй схованцы «самыя натуральныя» савецкія шакаладкі14

П'янага кіроўцу пад Баранавічамі спынялі са стральбой

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Заўтра па Беларусі могуць прайсці тарнада2

Заўтра па Беларусі могуць прайсці тарнада

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць